Аўто1313

«Беларуснафта» прапануе павысіць цэны на аўтамабільнае паліва на 5%

«Беларуснафта» прапануе павысіць цэны на паліва хаця б на 5%. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік гендырэктара ВА «Беларуснафта» Сяргей Каморнікаў, піша Tut.by.

«Кошт бараля нафты на сусветных пляцоўках вырасла да 59 даляраў. Сёння ў Беларусі бензін каштуе танней, чым у Расіі, якая здабывае ў шмат разоў больш нафты. Кан'юнктура рынку падштурхоўвае да таго, што цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі могуць павысіцца, — сказаў Сяргей Каморнікаў.

Па словах Каморнікава, ёсць падставы для павышэння цэнаў на 5%. Зараз продажы на ўнутраным рынку стратныя. Іх кампенсуюць толькі пастаўкі нафтапрадуктаў на экспарт. «З пункту гледжання кан'юнктуры, зыходзячы з цэнаў у сумежных краінах, такі ўзровень росту цэнаў быў бы дастаткова разумным і аб'ектыўным», - дадаў намеснік гендырэктара.

Нагадаем, апошні раз цана на паліва змянялася 6 мая 2017 года. Тады кошт паліва вырас на 1 капейку, і гэта стала шостым з пачатку года падаражэннем. Цяпер на запраўках аўтамабілісты могуць купіць паліва па такіх цэнах: AІ-92 - 1 рубель 17 капеек, АІ-95 — 1 рубель 25 капеек, АІ-98 - 1 рубель 36 капеек і цана дызеля ДТ-К5 - 1 рубель 29 капеек.

Каментары13

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя7

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Поўдзень Еўропы змагаецца з ляснымі пажарамі, у Іспаніі надзвычайнае становішча

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму5

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

«Без грошай быў бы звычайным мігрантам». У сеціве з'явіліся старыя выказванні дзяўчыны Ямаля пра футбаліста5

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў1

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя7

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць