Пасол Ірана ў ААН даслаў ліст генэральнаму сакратару Пан Гі Муну і запатрабаваў ад міжнароднай арганізацыі «акрэсьленай і актыўнай рэакцыі» на заявы ізраільскага міністра па справах пэнсыянэраў Рафі Эйтана, які намякнуў, што Ізраіль можа скрасьці Махмуда Ахмадынэджада.
82-гадовы Рафі Эйтан, вэтэран «Масада», даваў заўчора інтэрвію нямецкаму «Шпігель», падчас якога і зрабіў намёк, што ізраільская выведка мае ўсе магчымасьці скрасьці іранскага кіраўніка, які публічна абяцаў сьцерці Ізраіль з мапы сьвету, а таксама прыцягнуць яго да суду, гэтаксама як было зроблена з нацысцкім злачынцам Адольфам Айхманам у 1960 годзе.
Каментары