
Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама
Інцыдэнт здарыўся ў канцы мінулага тыдня, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Тралейбус пад'ехаў на прыпынак «Універсам Кастрычніцкі». Кантралёр зайшла ў салон і пачала правяраць аплату праезду.
У тралейбусе ехаў 59-гадовы мужчына, ён талон не прабіў. Кантралёр папрасіла яго выйсці. Пасажыр штурхнуў яе. Кантралёр атрымала ўдар грудной клеткі і пашкодзіла палец на руцэ.
На месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі пасажыра. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Гвалт у адносінах да службовай асобы».
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары