Музыка1111

Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»

Гурт, у якім задзейнічаны колішні бас-гітарыст «Пятлі прыхільнасці» Цімафей Савіцкі і адзін з лідараў «Разбітага сэрца пацана» Дзяніс Тарасенка, заявіў пра сябе на альтэрнатыўнай сцэне летась. А кіруе гэтым балем 18‑гадовы сын Цімафея Казімір Савіцкі.

З нагоды выхаду новага сінгла, даведаліся ў Казіміра, як ён стаў размаўляць і пісаць песні па-беларуску ў першапачаткова рускамоўнай сям’і, а таксама распыталі ўдзельнікаў гурта пра тое, як па цаглінках фармаваўся іх склад і чым кожны з іх займаецца па-за музыкай.

Дзяніс Тарасенка, Казімір і Цімафей Савіцкія. Тут і далей — фота з асабістага архіва групы

Як пачыналася Prypiać?

Хоць яшчэ ў дзіцячым садку Казімір марыў стаць хімікам, усё ж нараджэнне ў сям’і музыкі шмат у чым перадвызначыла яго будучыню.

«Бацькі расказвалі мне, што будучы трохгадовым дзіцём я хадзіў па кватэры і напяваў песню «Пятлі прыхільнасці»: «Уляяя космасу». Ну, і з малых год да нядаўняга часу наведваў канцэрты «Пятлі»— асяроддзе, у якім я рос, спрыяла развіццю маёй цягі да музыкі і пост-панку ў прыватнасці».

«Пост-панк — музыка сумных людзей, гэта блізка нашаму народу», — дадае Цімафей. «Усе мы ў 90‑я слухалі «Кіно», The Cure, Joy Division, Sonic Youth, Pixies».

Праўда, першапачаткова сам Савіцкі-старэйшы быў зацятым заўзятарам металу.

«Ведаеце — вуліца, старэйшыя з «вожыкамі» на галовах, у чорных кляпаных скуранках, на «Явах» з задранымі пад 45 градусаў угару сядушкамі і з «мафонам» на ўсю вуліцу, з якога грымела якое-небудзь «Balls to the wall, man!» — як такія «плахішы» могуць хлапчука не ўразіць?

Але калі я ўпершыню ўбачыў па «Відзьмо-невідзьмо» ў цудоўнага Сяргея Філімонава кліп Therapy на «Die Laughing», я зразумеў, што гэта менавіта тое, што адлюстроўвае рэчаіснасць вакол мяне, і я з гэтым музлом цалкам сінхронна рэзаную».

Цімафей расказвае, што сын з маленства пачаў спрабаваць пісаць музыку. На самым пачатку гэта быў рэп.

«Для яго, само сабой, былі патрэбныя біты. Навык напісання мінусаў я і асвойваў», — згадвае Казімір. «Прычым пісаў я не толькі для чыткі тэксту, але і для стварэння асобных кампазіцый у стылі падобным на jungle, easy listening ці штосьці накшталт таго. У тыя часы я быў моцна натхнёны электроннай музыкай Bonobo, захапляўся таксама Depeche Mode і ўслухоўваўся ў іх інструменталы, спрабуючы пачарпнуць штосьці новае для сябе. У пэўны момант ад інструменталаў я стаміўся і зрабіў перапынак».

Тым часам маці купіла Казіміру ўкулеле. Бас бацькі ж заўсёды быў пад рукой, і так на нейкі час хлопец знік у сваім пакоі ўжо з новымі інструментамі.

«А потым Казімір прынёс да мяне першыя песні «Матылі» і «Медыкамент», — згадвае Цімафей. «Не хачу, канечне, хваліцца, але за 30 гадоў у музыцы я стаў нядрэнным геолагам-разведвальнікам. Без памылкі бачу ў гары камянёў неагранены алмаз. Я адразу сказаў сыну, што людзі павінны гэта пачуць!»

Менавіта так і пачыналася Prypiać. Першыя дэмкі даслалі Дзянісу Тарасенку, з якім Цімафей знаёмы са школьных часоў.

«Хлопцы даслалі мне некалькі песень на праслухоўванне з пытаннем, ці цікава мне было б далучыцца. У тых дэмках было нешта ад ранняга Цоя. І юнацкая наіўнасць, і адначасова нейкая глыбіня. Я раптам адчуў сябе так, як быццам гэта я сам толькі пачынаў свой музычны шлях. Натуральна, я пагадзіўся», — расказвае лідар «Разбітага сэрца пацана».

Падчас выступу на пікніку LTCŃ

Крыніца ўсіх песняў Prypiać — творы, напісаныя самім Казімірам. 

«Пасля нараджэння ідэі ўсё выглядае так: я запісваю гітару, накідваю ў Fl Studio барабаны, пішу тэкст у працэсе, запісваю вакал (часам яшчэ і бас -гітару). Такім чынам выходзіць аснова для матэрыялу, якую я паказваю Цімоху і Дзёню. Ну і далей мы ўжо працуем у камандзе. З улікам іх прапановаў я магу пазней дапісаць ці перапісаць нешта».

«Асэнсаваў, што пасля сямі класаў беларускай школы, я не ведаю, як па-беларуску сказаць «привет»»

У сям’і Савіцкіх паскаральнікам пераходу на беларускую мову сталі падзеі 2020 года. Казімір жыў звычайнае падлеткавае жыццё, але тут бацькам прыйшлося эміграваць у Польшчу.

«З дзяцінства прыходзілася пакрысе вынырваць, я пачаў азірацца вакол», — згадвае тыя падзеі лідар «Прыпяці». «Праз нейкі час да мяне прыйшло ўсведамленне, што, раз я беларус, то і мова мая беларуская — усё лагічна і само сабой зразумела. Але з некаторым здзіўленнем я асэнсаваў, што пасля сямі класаў беларускай школы не ведаю, як па-беларуску сказаць «привет».

Тады я пачаў актыўна падцягваць беларускую: падпісаўся на адукацыйныя каналы і блогераў, пачаў чытаць у інтэрнэце беларускамоўныя вершы, прозу, слоўнікі, слухаць патрыятычныя, народныя і сучасныя песні (напрыклад, Пагоню, гімн БНР, «Ручнікі» Данчыка, N.R.M і Deviation). Я разумеў, што навука не будзе простай, бо няма ўмоўнага Duolingo для ахвочых загаварыць па-беларуску. Але адначасова з гэтым было ясна, што ўсё магчыма».

Так філалогія стала адным з хобі Казіміра. 

«А пісаць вершы, дарэчы, я пачаў таму, што мне пачаткова падабалася іх чытаць. Апроч таго, іх напісанне здавалася даволі «нішавым». То бок, гэта быў адзін са сродкаў вывучэння і практыкі мовы ў дадатак да самавыяўлення». 

Падчас выступу на пікніку LTCŃ

Пра аўтарскую «Калыханку»

Казімір запэўнівае, што іх «Калыханка» прыйдзецца да густу ўсім аматарам індзі-рока, пост-панка і прыхільнікам авангардавых тэкстаў.

Prypiać і далей плануе выпускаць трэкі па адным, імкнучыся ў гэтай справе да рэгулярнасці. У планах і альбом.

«Але цяжка даваць нейкую дату, бо не заўсёды ўсё складваецца так, як нам хацелася б. У тым ліку з фінансамі на запіс і звядзенне», — каментуе Казімір.

Па-за гуртом хлопец вучыцца ў ліцэі і плануе паступаць ва ўніверсітэт на псіхалогію альбо культуразнаўства. Яго ж бацька займаецца рамонтамі памяшканняў і захапляецца рыбалкай. А Дзяніс Тарасенка працуе ў аўтасэрвісе (ён спецыяліст па афарбоўцы і кузаўным рамонце аўтамабіляў) і выступае з «Разбітым сэрцам пацана».

Каментары11

  • UFO
    25.09.2026
    Хмм, ну, ня тое, што ў Кірорава.)
  • Хмм
    25.09.2026
    UFO, как раз у Киркорова примерно такое же в плане актуальности и, простигосподи, невторичности.
  • Сі бекар
    25.09.2026
    Хай будзе, можа каму пасля нейкіх рэпераў і гэта захочацца паслухаць.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

PandaDoc звольніў частку каманды6

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць