Кіно22

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times

Якія серыялы сталі найлепшымі ў XXI стагоддзі? Упэўненыя, вы бачылі не ўсе з іх.

Уолтэр Уайт (Браян Крэнстан) і Джэсі Пінкман (Ааран Пол) у серыяле «Ва ўсе цяжкія» (Breaking Bad). Фота: imdb.com

За першую чвэрць XXI стагоддзя серыялы змяніліся амаль да непазнавальнасці. Тэлевізійны бум, з'яўленне стрымінгавых платформаў і вялікія бюджэты прывялі на тэлебачанне акцёраў, рэжысёраў і сцэнарыстаў, якія раней працавалі пераважна ў вялікім кіно. Серыялы ператварыліся ў адну з галоўных формаў сучаснай масавай культуры.

The New York Times вырашыла падвесці вынікі гэтых двух з паловай дзесяцігоддзяў і вызначыць сто найлепшых серыялаў XXI стагоддзя. Раней выданне складала падобныя рэйтынгі кніг і фільмаў.

Больш за 500 акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў, прадзюсараў, кіраўнікоў студый і іншых прадстаўнікоў індустрыі назвалі па дзесяць найлепшых серыялаў, прэм'ера якіх адбылася не раней за 1 студзеня 2000 года. На падставе іх галасоў і склалі выніковую сотню.

У рэйтынгу ёсць адно істотнае абмежаванне: улічваўся год прэм'еры, а не тое, калі выходзіла асноўная частка серыяла. Таму ў сотні няма, напрыклад, «Клана Сапрана» — аднаго з самых вядомых амерыканскіх серыялаў свайго часу. Ён стартаваў у 1999 годзе і паводле ўмоў галасавання проста не мог удзельнічаць.

Што трапіла ў першую пяцёрку

Першае месца заняла амерыканская тэлевізійная крымінальная драма «Ва ўсе цяжкія» (Breaking Bad). Серыял выходзіў з 2008 па 2013 год і распавядаў гісторыю школьнага настаўніка хіміі Уолтэра Уайта. Даведаўшыся, што ў яго рак, ён вырашае заняцца вытворчасцю метамфетаміну, каб забяспечыць сям'ю грашыма пасля сваёй смерці. Але тое, што пачынаецца як адчайная спроба выратаваць блізкіх ад фінансавых праблем, паступова ператварае галоўнага героя ў буйнога гульца злачыннага свету.

На другім месцы амерыканская тэлевізійная паліцэйская драма «Праслухоўка» (The Wire), якая выходзіла ў 2002—2008 гадах. Серыял Дэвіда Саймана пачынаецца з супрацьстаяння паліцыі Балтымара і мясцовых наркагандляроў, аднак з кожным сезонам становіцца ўсё больш шырокай гісторыяй пра жыццё вялікага амерыканскага горада. У цэнтры ўвагі аказваюцца не толькі паліцыя і злачынцы, але і палітыкі, школы, партовыя рабочыя і журналісты.

Трэцяе месца занялі «Вар'яты» (Mad Men) — амерыканскі драматычны серыял, які выходзіў з 2007 па 2015 год. Яго дзеянне разгортваецца ў Нью-Ёрку 1960‑х гадоў у свеце рэкламнага бізнэсу. Галоўны герой Дон Дрэйпер — паспяховы і таленавіты рэкламіст, за бездакорным знешнім вобразам якога хаваюцца таямніцы мінулага і складаныя адносіны з самім сабой і навакольнымі.

На чацвёртым месцы амерыканскі сатырычны камедыйна-драматычны серыял «Спадкаемцы» (Succession), які выходзіў у 2018—2023 гадах. У цэнтры сюжэта сям'я Рояў, якая валодае велізарнай медыяімперыяй. Яе кіраўнік Логан Рой старэе, але не спяшаецца перадаваць уладу, а яго дзеці пачынаюць барацьбу за кантроль над сямейным бізнэсам. Серыял спалучае сямейную драму, чорную камедыю і сатыру на свет вялікіх грошай і ўлады.

Пятым стаў брытанскі камедыйна-драматычны серыял «Дрэнь» (Fleabag), які выходзіў у 2016—2019 гадах. Галоўная гераіня спрабуе наладзіць жыццё пасля асабістай трагедыі, разбіраючыся з сямейнымі канфліктамі, адносінамі, пачуццём віны і ўласнымі памылкамі. Усяго выйшла два кароткія сезоны, аднак гэтага хапіла, каб серыял заняў пятае месца ў галасаванні.

Хто яшчэ ўвайшоў у топ-30

Не менш вядомыя серыялы сустракаюцца і далей у рэйтынгу. Напрыклад, «Гульня тронаў» заняла шостае месца, амерыканскі «Офіс» — 11-е, «Чарнобыль» — 19-е, а «Лепш тэлефануйце Солу» — 27-е.

У топ-30 увогуле сабраліся вельмі розныя праекты — ад фэнтэзі і гістарычных драм да палітычнай сатыры, чорнай камедыі і навуковай фантастыкі. Прычым побач з ужо завершанымі серыяламі ў спісе ёсць і тыя, што працягваюць выходзіць: сатырычная камедыйная драма «Белы лотас», фантастычная анталогія «Чорнае люстэрка» і навукова-фантастычны трылер «Раздзяленне».

Топ-30 серыялаў:

1. «Ва ўсе цяжкія» (Breaking Bad) — 2008—2013

2. «Праслухоўка» (The Wire) — 2002—2008

3. «Вар'яты» (Mad Men) — 2007—2015

4. «Спадкаемцы» (Succession) — 2018—2023

5. «Дрэнь» (Fleabag) — 2016—2019

6. «Гульня тронаў» (Game of Thrones) — 2011—2019

7. «Віцэ-прэзідэнт» (Veep) — 2012—2019

8. «Студыя 30» (30 Rock) — 2006—2013

9. «Утаймуй свой энтузіязм» (Curb Your Enthusiasm) — 2000—2024

10. «Атланта» (Atlanta) — 2016—2022

11. «Офіс» (The Office, ЗША) — 2005—2013

12. «Затрымка ў развіцці» (Arrested Development) — 2003—2019

13. «Дзяўчаты» (Girls) — 2012—2017

14. «Агні начной пятніцы» (Friday Night Lights) — 2006—2011

15. «Кліент заўсёды мёртвы» (Six Feet Under) — 2001—2005

16. «Офіс» (The Office, Вялікабрытанія) — 2001—2003

17. «Амерыканцы» (The Americans) — 2013—2018

18. «Я магу знішчыць цябе» (I May Destroy You) — 2020

19. «Чарнобыль» (Chernobyl) — 2019

20. «Карона» (The Crown) — 2016—2023

21. «Белы лотас» (The White Lotus) — з 2021 года

22. «Застацца ў жывых» (Lost) — 2004—2010

23. «Вяртанне» (The Comeback) — 2005—2026

24. «Дэдвуд» (Deadwood) — 2004—2006

25. «Пакінутыя» (The Leftovers) — 2014—2017

26. «Чорнае люстэрка» (Black Mirror) — з 2011 года

27. «Лепш тэлефануйце Солу» (Better Call Saul) — 2015—2022

28. «Браты па зброі» (Band of Brothers) — 2001

29. «Кей і Піл» (Key & Peele) — 2012—2015

30. «Раздзяленне» (Severance) — з 2022 года

З усім топ-100 найлепшых серыялаў XXI стагоддзя паводле вынікаў апытання можна азнаёміцца на сайце The New York Times.

Каментары2

  • тот, кто знает лучше
    25.09.2026
    Так себе список.
  • Filipp
    25.09.2026
    "Трэцяе месца занялі «Вар'яты» (Mad Men) "©
    "Вар'яты" дрэнная адаптацыя.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ3

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю2

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ3

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць