Грамадства3030

Стала вядома, як будзе працаваць «калгас для зэкаў»

У Беларусі будзе створанае Рэспубліканскае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, дзе змогуць працаваць асуджаныя. Пра гэта сказаў начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Дарошка падчас прамой лініі ў суботу, піша СБ.

Шматпрофільная аграпрамысловая гаспадарка «Хутар-Агра» пачне працу з 1 студзеня 2018 года ў Светлагорскім раёне.

«Каб больш эфектыўна займацца сельскай гаспадаркай, у бліжэйшы час у крымінальна-выканаўчай сістэме будзе створанае Рэспубліканскае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства. Так людзі змогуць працаўладкоўвацца і весці нармальны лад жыцця».

На працу ў Рэспубліканскае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства будуць накіроўваць не толькі тады, калі чалавек вызваліцца. У першую чаргу, туды прапануюць пайсці тым, каму замянілі пакаранне больш мяккім відам ці ўмоўна-датэрміновым.

«Тыя, хто мае адпаведныя спецыяльнасці, будуць накіроўвацца туды. Калі ў кагоcьці заканчваецца тэрмін або адбываецца замена на ўмоўна-датэрміновае або папраўчыя працы, то чалавек мае права, калі ён падтрымлівае сацыяльныя сувязі, сям'я, дзеці, ехаць, куды яму неабходна. Але калі чалавеку няма куды ісці, у яго няма ні дома, ні сям'і, нікога, будзем проста прапаноўваць яму застацца жыць і працаваць у гэтым Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве».

Начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС адзначыў, што, з пункту гледжання выхавання, карысна працаваць.

«Па-першае, чалавек павінен атрымаць нейкую рабочую спецыяльнасць. Па-другое, павінен удзельнічаць у вытворчасці якога-небудзь прадукту, які ствараюць у калоніі. Важна, каб чалавек змог скарыстацца гэтай прафесіяй пасля вызвалення».

Не застануцца асуджаныя і без жылля.

«Калі чалавеку няма куды падзецца, згубленыя дакументы і сацыяльныя сувязі, мы зоймемся аднаўленнем усіх яго дакументаў. Гэта першае падобнае прадпрыемства ў Беларусі», — падкрэсліў Сяргей Дарошка.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць