Свет11

Трамп дазволіў пускаць у ЗША бежанцаў адусюль, акрамя 11 краін

Прэзідэнт Дональд Трамп дазволіў аднавіць прыём бежанцаў у ЗША па заканчэнні чатырохмесячнага мараторыя, але фактычна падоўжыў забарону на прадастаўленне прытулку для грамадзян 11 афіцыйна не названых дзяржаў, якія Белы дом адносіць да групы рызыкі, паведамляе ВВС.

У чэрвені пасля серыі судовых баталій Трамп закрыў уезд для бежанцаў з любой краіны на 120 дзён, выконваючы адно з ключавых абяцанняў сваёй перадвыбарнай кампаніі. Тады ж ён на 90 дзён забараніў уезд грамадзянам Ірана, Лівіі, Сірыі, Самалі, Судана і Йемена, акрамя тых, хто працуе, вучыцца ці мае блізкіх сваякоў у ЗША.

Суддзі неаднаразова згаджаліся з довадамі палітычных апанентаў цяперашняй адміністрацыі аб тым, што выбар краін, якія падпалі пад забарону, абумоўлены перадвыбарнымі абяцаннямі Трампа закрыць уезд у ЗША мусульманам, што само па сабе супярэчыла б амерыканскай канстытуцыі.

Забарона на ўезд з шасці краін скончылася ў канцы верасня, а ў аўторак скончылася і забарона на прыём бежанцаў, аднак Трамп увёў новае абмежаванне. На бліжэйшыя 90 дзён прадастаўленне прытулку грамадзянам 11 краін будзе сур'ёзна абмежаванае, пакуль адміністрацыя не распрацуе новыя, больш жорсткія патрабаванні да праверкі іх зваротаў.

Дзярждэпартамент ЗША не ўдакладніў, грамадзяне якіх краін запатрабуюць асаблівай увагі.

Агенцтва Рэйтэр, спасылаючыся на свае крыніцы і дакумент Дзярждэпа, называе Егіпет, Іран, Ірак, Лівію, Малі, Паўночную Карэю, Самалі, Судан, Паўднёвы Судан, Сірыю і Йемен, а таксама палестынцаў, якія жывуць у гэтых краінах.

Паводле даных амерыканскіх СМІ, узмоцненыя праверкі для бежанцаў з гэтых краін будуць уключаць збор дадатковай інфармацыі аб сваяках, месцах працы і актыўнасці ў сацыяльных сетках.

Месяц таму Белы дом панізіў гадавую квоту на прадастаўленне прытулку замежнікам да 45 тысяч чалавек — такой нізкай яна не была ні разу з моманту запуску праграмы ў 1975 годзе.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў15

«Дзеці схадзілі ў садок два дні. І я ўжо хачу забраць дакументы»: расіянка з Крыма ў шаленстве ад беларускага садка50

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы8

Дзевяць чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласці пасля ўдару расійскага дрона

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма9

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?7

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць