Грамадства88

Расійскія і беларускія спецслужбы арганізуюць атакі на беларусаў у Літве — Дзяржбяспека Літвы

Літоўскія спецслужбы пацвердзілі, што шматлікія правакатыўныя выпады ў бок беларусаў і літоўцаў робяцца спецыяльна для таго, каб выклікаць негатыўнае стаўленне да беларусаў, якія жывуць у Літве. Расійскія і беларускія разведвальныя службы планавалі гвалтоўныя атакі супраць беларусаў, якія пражываюць у Літве, паведамляе Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ). 

Надпіс «Вільня наша» на ўездзе ў Вільню. Фота: tv3.lt

Літоўская выведка зафіксавала спробы расійскіх і беларускіх спецслужбаў арганізаваць гвалтоўныя акты супраць беларусаў, што жывуць у Літве. Мэта аперацыі — пасеяць варожасць, страх і стварыць вобраз Літвы як ксенафобскай краіны, паведамляе ДДБ.

Паводле заявы дэпартамента, з 2023 года спецслужбы Расіі і Беларусі праводзяць інфармацыйна-псіхалагічную аперацыю на тэрыторыі Літвы, скіраваную на падаўленне беларускай дыяспары і распальванне міжнацыянальнай варожасці.

Аперацыя пачалася з грозных лістоў і фэйкавых відэа, якія распаўсюджваліся нібыта ад імя «ліцвіністаў». З вясны 2024 года такая актыўнасць перайшла ў рэальнае асяроддзе: на вуліцах пачалі з’яўляцца надпісы з лозунгамі «Вільня наша!» і іншыя правакацыйнымі надпісамі, паведамляе ДДБ.

Улетку 2024-га пачаліся акты вандалізму супраць аб’ектаў, звязаных з беларускай дыяспарай у Вільні: разбітыя вокны крамы, страляніна па капліцы з пнеўматыкі, пашкоджанні Беларускага культурнага цэнтра. На сценах з’яўляліся надпісы супраць апазіцыі, у тым ліку на будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

З 2025 года, паводле ДДБ, пачаліся спробы знайсці выканаўцаў гвалтоўных нападаў на беларусаў у Літве. Падазраваныя арганізатары — людзі, што прадстаўляюцца жыхарамі краін ЕС. Яны прапануюць маладым беларусам удзел у фэйкавых праектах, напрыклад, у здымках відэа, дзе ў рэальнасці меркавалася здзейсніць напад.

Адначасова вядуцца пошукі выканаўцаў у тэлеграм-каналах і групах у сацсетках, асабліва сярод фінансава ўразлівых асоб: беспрацоўных, студэнтаў, малазабяспечаных. Задачы вар'іруюцца ад фатаграфавання аб’ектаў да гвалтоўных дзеянняў з фіксацыяй на камеру. 

ДДБ папярэджвае: дзейнасць расійскіх і беларускіх спецслужбаў у Літве застаецца высокаактыўнай і агрэсіўнай, а выконванне такіх заданняў цягне за сабой крымінальную ці адміністрацыйную адказнасць. Пры выяўленні падобных выпадкаў ДДБ заклікаюць неадкладна звяртацца да іх па тэлефоне +370 700 70 007 або на e-mail: [email protected].

Каментары8

  • Ліцьвін
    23.04.2025
    Djhis, літоўскія кансерватары першыя ў чарзе прыняць удзел у тых гвалтоўных дзеяннях. Ім можна нават і не прыплочваць.
  • Да не асоба ініярэсна
    23.04.2025
    Я жыву ў Беларусі, да такіх правакацый і атак ужо звык, але яшчэ некаторыя лічаць мяне шызафрэнікам, але ў хуткім часе, калі зьявіцца велізарная база доказаў, што за ўсімі гэтымі нападамі стаіць КДБ, аб гэбуху пачнуць выціраць ногі, гэта я вам гавару шчыра.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    23.04.2025
    калі літоўскія спецслужбы ўжо зловяць тых графітыстаў?

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць