Свет2121

«Інтэрпал» рэкамэндаваў краінам-удзельніцам ігнараваць запыты Расіі

Цэнтральнае бюро «Інтэрпала» накіравала папярэджаньне ўсім краінам — сябрам міжнароднага паліцэйскага зьвязу аб тым, што Расея ў аднабаковым парадку ня мае права выкарыстоўваць каналы арганізацыі для перасьледу ўласных мэтаў, і параіла ігнараваць запыты расейскіх уладаў, перадае «Радыё свабода».

Праваахоўныя ведамствы таксама былі апавешчаныя пра тое, што «Інтэрпал» заблякаваў запыт Масквы на арышт брытанскага бізнэсоўца, заснавальніка фонду Hermitage Capital Management Біла Браўдэра.

Як заявіў агенцтву Bloomberg сам фінансіст, у чацьвер ён атрымаў ліст ад камісіі «Інтэрполу» па праверцы зьвестак, у якім паведамлялася, што запыт Масквы аб унясеньні Браўдэра ў сьпіс асобаў, якiх асабліва шукаюць, адхілены.

«Самае галоўнае, яны праінфармавалі ўсе краіны-ўдзельніцы пра тое, што ня трэба зьвяртаць увагу на любыя запыты, якія тычацца мяне і зыходзяць ад Расеі», — сказаў бізнэсовец.

17 кастрычнiка гэтага году расейскае аддзяленьне «Інтэрпала» ў аднабаковым парадку ўнесла імя прадпрымальніка ў сьпіс міжнародных злачынцаў, якіх шукаюць.

У 2013 годзе Цьвярскі суд Масквы завочна прызнаў Браўдэра вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Яшчэ адна крымінальная справа паводле таго ж абвінавачваньня была завершаная ў Расеі ў лютым 2017 году. У тым жа месяцы Цьвярскі суд на хадайніцтва сьледзтва санкцыянаваў ягоны арышт.

У апошнія гады бізнэсовец вёў кампанію увядзеньня міжнародных санкцыяў супраць расейскіх чыноўнікаў, вінаватых у парушэньнях правоў чалавека. У выніку ў тым ліку і ягоных намаганьняў у ЗША і яшчэ некалькіх краінах сьвету былі прынятыя законы, якія ўводзяць візавыя і фінансавыя абмежавальныя захады супраць шэрагу прадстаўнікоў расейскіх уладаў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць