У нядзелю, прыблізна ў 20.30, супрацоўнік ДАІ падаў сігнал аб спыненні аўтамабілю «Хёндэ». Але кіроўца праігнараваў патрабаванне інспектара і толькі павялічыў хуткасць. Даішнікам прыйшлося пачаць пераслед.
Парушальнік паспеў набраць дыстанцыю і рухаўся на вельмі высокай хуткасці. Выехаўшы за горад і рухаючыся па аўтадарозе Гродна — Зарачанка кіроўца, пры праездзе праз паварот ля вёскі Салаўі, не справіўся з кіраваннем, зачапіў абочыну і выехаў у кювет, дзе пратараніў дарожны знак і перакуліўся, паведамляе гродзенскае ДАІ.
Нарад ДАІ, які пад'ехаў да месца ДТЗ адразу заўважыў маладога чалавека, які выбіраўся з разбітай машыны. Іншых пасажыраў у аўтамабілі не было. Кіроўцу затрымалі.
У ходзе разбору высветлілася, што кіроўца непаўнагадовы - хлопцу не так даўно споўнілася 17 гадоў. Малады чалавек паведаміў, што ўзяў машыну ў бацькі для таго каб пракаціцца, а калі ўбачыў супрацоўнікаў - спалохаўся і паспрабаваў з'ехаць.
Дарэчы, у выніку ДТЗ кіроўца атрымаў толькі невялікія драпіны, а вось машына пацярпела куды сур'ёзней і, магчыма, не падлягае аднаўленню.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары