Эканоміка33

Хедлайнерам КЭФ быў Калаўр

Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр быў хедлайнерам сёлетняга Кастрычніцкага эканамічнага форуму, які пачаўся ў Мінску 1 лістапада. У сваім выступе Калаўр запэўніў, што Беларусь працягне дыялог з МВФ, паведамляе tut.by.

«Самае вялікае дасягненне ў нас, як у медыкаў, — паставіць дыягназ», — адзначыў Калаўр, адказваючы на пытанне пра вынікі трох гадоў працы кіраўніком Нацбанка і 25 гадоў супрацоўніцтва з МВФ.

«Правесці дыягностыку, ацаніць глыбіню і прыярытэтнасць праблем — галоўнае. Спачатку трэба вырашаць праблемы больш высокага ўзроўню. Мы часта гэтага не да канца разумелі, і міжнародная экспертыза дапамагала. Эканамічны блок урада і Нацбанк ведаюць, што рабіць. Але грамадства павінна быць гатова да пераменаў», — падкрэсліў ён.

«Пытанне аб тэрміновым прыцягненні фінансавання, надзвычайных крэдытах ад МВФ не стаіць. Мы ў іх не маем патрэбы», — запэўніў кіраўнік Нацбанка.

Калаўр падкрэсліў, што цэнавая стабільнасць застаецца прыярытэтам Нацбанка, інфляцыя у 2018 годзе прагназуецца на ўзроўні 6% плюс-мінус адзін працэнтны пункт. Стаўка рэфінансавання ў наступным годзе павінна знізіцца нязначна, да 10%.

Кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Пітэр Долман не застаўся ў даўгу і падзякаваў Калаўру, выказаўшы «асабістае прафесійнае захапленне».

Кастрычніцкі эканамічны форум праводзіцца ў Мінску ўвосені з 2013 года. Яго арганізатарамі выступаюць Даследчы цэнтр ІПМ пры ўдзеле Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC і Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў CASE Belarus.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў2

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Гарыць станцыя перапампоўвання нафты ў Бранскай вобласці, праз якую атрымлівала сыравіну Беларусь12

Dana Holdings выключылі з санкцыйнага спісу ЗША5

Сілавікі апублікавалі рапарты, якія ім пісала палітзняволеная Канавалава. Але яна прызнавалася ў супрацы яшчэ раней15

Больш за чвэрць трафіку — TikTok. МТС прааналізаваў інтэрнэт-актыўнасць беларускай моладзі2

Кавуны, буякі і «Каралева Ганна» па рублю за кіло. Дзе танней купіць гародніну і ягады?3

Урад забараніў вываз яблык без ліцэнзіі2

«Вось такі цырк». У Бабруйску па даведку ад акуліста людзі стаяць у чарзе ў оптыку1

На конкурсе ў Італіі перамог малюнак крэйдай у гонар абраза ў беларускім Будславе. Аўтарка — мексіканка1

«Яблычкі па 11 рублёў». Цэны ў краме шакавалі жыхарку Жодзіна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў2

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць