Грамадства66

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»

На днях у сеціве з'явілася інфармацыя, што адной з новых станцый зялёнай веткі метро не будзе. Гаворка пра «Прафсаюзную», якую хацелі пабудаваць на скрыжаванні вуліцы Мельнікайце і праспекта Пераможцаў. Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтаму не было. Onlíner звярнуўся па каментар у Мінгарвыканкам.

— Быў перагледжаны праект, прааналізаваны пасажырапаток, прапускная здольнасць, у цэлым мэтазгоднасць размяшчэння там станцыі. Важна ўлічваць і тое, што побач «Няміга» і «Фрунзенская». У выніку перагляду гэтай станцыі няма, — адказалі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Станцыя «Прафсаюзная» павінна была з'явіцца на Зеленалужскай лініі, побач з скрыжаваннем вуліцы Мельнікайце і праспекта Пераможцаў. Назву яна атрымала па будынку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Каментары6

  • Ганка
    22.08.2025
    Жах… “побач Няміга і Фрунзенская”… дык так пра любую існую станцыю можна сказаць, што побач зь ёю іншая ёсьць. Ад Нямігі да Прафсаюзнае - ажно 1400 мэтраў, амаль паўтара кілямэтры! А паміж некаторымі станцыямі сіняе лініі адлегласьць толькі 800 мэтраў.
  • понимать надо
    22.08.2025
    профсоюзов нет и станции нет - все логично
  • Бондарева
    22.08.2025
    Ніякіх "саюзных", я вас услышала, пишу депешу о переименовании ст. метро "пл.Фр. Богушевича" в "Всесоюзную". Иначе возмутительно !

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі1

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі1

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць