Грамадства55

Dana Holdings выключылі з санкцыйнага спісу ЗША

Міністэрства фінансаў ЗША абнавіла Спіс асобна пазначаных грамадзян і заблакаваных асоб (SDN) Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC). У яго ўнеслі змены: шэраг беларускіх суб’ектаў выключаны, а супраць шэрагу іранскіх кампаній і суднаў уведзеныя новыя санкцыі.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, са спісу выключаныя кампаніі Dana Holdings Limited, Dana Holdings, Dana Kholdingz, зарэгістраваныя на Кіпры, а таксама сербскі бізнесмен Нябойша Карыч, які меў дачыненне да дзейнасці Dana Holdings.

Браты Карычы — Багалюб і Драгамір — вядомыя ў Беларусі буйнымі будаўнічымі праектамі ў Мінску і сувязямі з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі. Нябойша Карыч, сын Багалюба, знаходзіўся пад санкцыямі ЗША з 2021 года.

У лютым стала вядома, што кампанія «Дана Астра», падраздзяленне беларускай кампаніі Dana Holdings, спрабавала дамагчыся ад Вялікабрытаніі зняцця раней уведзеных санкцый. Аднак кампаніі не ўдалося пераканаць Лондан у неабходнасці гэтага. Раней гэтая ж фірма таксама спрабавала зняць абмежаванні Еўрасаюза, але безвынікова.

Каментары5

  • Вось і кошт
    22.08.2025
    Ідзе гандаль…
  • Ну-ну
    22.08.2025
    Зянонаўцы мусі адкаркоўваюць шампанскае – трывае «плян Рэйгана», «адрываньне ад расеі» і г.д., усё як яны заказвалі.
  • Абу
    22.08.2025
    Ну, яшчэ 2-3 палітвязні, і санкцыі здымуць цалкам. Цудоўны плян, надзейны, б.., як швейцарскі гадзіннік!

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць