Здарэнні4747

На Віцебшчыне дзядуля разам з сябрам гвалтаваў трох сваіх унукаў і здымаў порна

На Віцебшчыне затрыманыя два таварышы, якія на працягу больш чым двух гадоў займаліся згвалтаваннямі дзяцей, у тым ліку ўнукаў аднаго з іх.

Падрабязнасці жахлівай гісторыі на старонках міліцэйскай газеты «На варце» расказвае старшы аперупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўлення па наркагандлі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Шкурко.

Абодвум затрыманым больш за 50 гадоў.

Адзін з іх меў трох родных унукаў (малодшаму — 7 гадоў), якія штовыходныя прыязджалі да дзядулі ў госці. «Мужчыны ўступалі ў палавую сувязь з ахвярамі і адзін з адным на вачах у дзяцей, пры гэтым здымаючы порнаролікі», — расказаў міліцыянт. Бацькі дзяцей даведаліся пра гэта толькі больш праз два гады, і паведамілі праваахоўнікам.

«У пачатку 90-х гадоў мужчына купіў касеты з дзіцячай парнаграфіяй і на працягу 20 гадоў глядзеў відэа, выспяваў для таго, каб здзяйсняць гэта самому ў дачыненні да дзяцей», — паведамлялася пра гэту гісторыю раней.

Тым часам выявілася, што другі падазраваны яшчэ ў 1990-ыя гвалтаваў дзяцей суседзяў па інтэрнаце, а пасля і ўнучку сваёй сужыцельніцы.

Віну абодва таварышы прызналі часткова. «Адзін з іх дагэтуль цвёрда ўпэўнены, што іх дзеянні — толькі свавольства», — падсумоўвае Дзяніс Шкурко.

Каментары47

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць4

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобінскім раёне пасябравалі свойскі конь і дзікі алень ФОТЫ4

Колькі каштуе зняць жыллё для студэнта ў Мінску і іншых гарадах2

Два супрацоўнікі аэрапорта Франкфурта памерлі ад малярыі. Былі і іншыя выпадкі захворвання

У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын11

Беларусу Міраславу Лазоўскаму пасмяротна прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Мінгандлю ўзяло пад кантроль білетную палітыку хакейнага «Дынама»1

Малдаванін спрабаваў вывезці з Беларусі жанчыну, схаваўшы яе ў матрацы1

Пад Мінскам абвалілася частка канструкцыі моста цераз Свіслач

Трамп пракаментаваў візіт у Маскву дырэктара ЦРУ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць4

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць