Грамадства11

Беларусу Міраславу Лазоўскаму пасмяротна прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Роўна

13 жніўня дэпутаты Ровенскай гарадской рады пасмяротна надалі званне «Ганаровы грамадзянін Роўна» 201 абаронцу Украіны. Сярод іх — беларус Міраслаў Лазоўскі. У спісе ганаровых грамадзян горада ён цяпер значыцца пад нумарам 655, піша «Радыё Свабода».

Міраслаў Лазоўскі

У спісе ганаровых грамадзян Роўна адзначаецца, што Міраслаў Лазоўскі нібыта быў грамадзянінам Украіны:

«Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч — грамадзянін Украіны, які загінуў (памёр), абараняючы незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў расійска-украінскай вайне, браў непасрэдны ўдзел у ажыццяўленні мерапрыемстваў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і абароны, даванні адпору і стрымліванні збройнай агрэсіі супраць Украіны».

Яшчэ ў студзені 2024 года Ровенская гарадская рада вырашыла назваць імем Міраслава Лазоўскага адну з новых вуліц на ўскраіне горада.

Міраслаў Лазоўскі, вядомы пад пазыўным «Мыш», нарадзіўся ў Мінску 10 ліпеня 1973 года. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У 1995 годзе ўступіў у Беларускае згуртаванне вайскоўцаў. У тым жа годзе ён стаў адным з заснавальнікаў спартова-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён», якая дзейнічала ў Беларусі да пачатку 2000‑х гадоў і займалася выхаваннем і навучаннем моладзі. Быў папулярызатарам беларускай культуры, супрацоўнічаў з выдавецтвам, браў удзел у кніжных кірмашах. 

Пасля пачатку масавых рэпрэсій у Беларусі напрыканцы лета 2021‑га Міраслаў пераехаў ва Украіну. Загінуў ён 16 мая 2023 года пры абароне Бахмута ад расійскіх захопнікаў.

Каментары1

  • %
    27.08.2026
    А калі Лазоўскі стаў грамадзянінам Украіны? Ці ужо ўсе хто ваюе/ваяваў (загінуў) ва Ўкраіне залічаны да тамтэйшых?

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць