Эканоміка2626

Міністр Заяц: Лукашэнка загадаў пакараць вінаватых за «народную ўборку лёну» на Гомельшчыне

Фота Івана Ярывановіча

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання распавёў, што Лукашэнка распарадзіўся знайсці і пакараць вінаватых у несвоечасовай уборцы лёну ў Гомельскай вобласці. Пра гэта Леанід Заяц паведаміў падчас прэс-канферэнцыі, піша Tut.by.

«Наш АПК сапраўды ў зоне рызыкоўнага земляробства — дзве нормы ападкаў у кастрычніку. Была сапраўды вельмі дрэнная вылежка лёну. Але на 97% тэрыторыі лён прыбралі своечасова», — паведаміў міністр.

«У Гомельскай вобласці ёсць недапрацоўка мясцовых органаў улады, прыбраць лён трэба было раней і не звяртаючыся да дапамогі насельніцтва. Прэзідэнт вельмі рэзка адрэагаваў на сітуацыю, запатрабаваў пакараць вінаватых і перадаць матэрыялы ў пракуратуру», — дадаў кіраўнік Мінсельгасхарча.

Нагадаем, у Гомельскай вобласці райвыканкамы, шэраг прадпрыемстваў і навучальных устаноў атрымалі лісты з просьбай аказаць садзейнічанне ва ўборцы лёну ў некалькіх раёнах рэгіёну. Ужо праз суткі ў Кармянскі, Рагачоўскі, Буда-Кашалёўскі і Чачэрскі раёны з усёй вобласці былі накіраваны калоны аўтобусаў з тысячамі памочнікаў.

Усяго на Гомельшчыне было пасеяна 4800 га лёну, прыбіраць ўсёй вобласцю прыйшлося крыху больш за тысячу гектараў. Штодня ўдзел ва ўборцы прымалі да трох тысяч чалавек на працягу некалькіх дзён.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м87

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы19

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м87

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць