Розніца паміж цаной прапановы кватэр на мінскім рынку жылля і рэальнай выніковай угодай зноў пачала павялічвацца.
Паводле дадзеных Realt.by, у верасні 2017 года уласнікі жылля прасілі за свае кватэры $1148 за метр, а прадавалі ў выніку за $1129.
У кастрычніку прапанова вырасла да $1168, а цана рэальных угодаў — толькі да $1131.

Тым не менш нават такога нязначнага росту аказалася дастаткова, каб паўтарыць рэкорд ад пачатку года. Папярэдні раз так дорага кватэры каштавалі ў лютым 2017 года.
Каментары