Грамадства1717

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме

«То-бок вы гатовы нашкодзіць свайму сыну, так?» — спрабаваў падлавіць ён Бабарыку. Той не павёўся.

У віленскім «Замку» адбылася сустрэча беларусаў з Віктарам Бабарыкам. Паслухаць палітыка і задаць яму пытанні сабралася некалькі дзясяткаў чалавек.

Адным з ахвотных пагаварыць быў старшыня «Народнай грамады» Яўген Вільскі.

Яўген Вільскі. Фота «Радыё Рацыя»

Ён прыйшоў з шматхадовай нарыхтовачкай — пачаў здалёку, настолькі здалёку, што яго рытарычнае пытанне выклікала смяшкі ў аўдыторыі:

— Ці лічыце вы, што беларускі рэжым здольны на беззаконне і подласць ці гэта ўсё ж прававая дзяржава?

Бабарыка адзначыў, што ў Беларусі прававы дэфолт, ды і пра правы чалавека казаць немагчыма. А яшчэ папрасіў удакладніць, які сэнс Вільскі ўкладае ў паняцце «подласць».

Той паспрабаваў сысці ад адказу — маўляў, як разумееце, так і тлумачце. Але ў выніку ўсё ж здаўся:

— Ці можа рэжым зрабіць штосьці, каб прымусіць чалавека нешта рабіць, неправавымі метадамі?

Віктар Бабарыка ўдакладніў, што лічыць гэта не подласцю, а парушэннем правоў чалавека. І пагадзіўся з тым, што рэжым сапраўды гэта робіць.

Тады Яўген Вільскі нарэшце перайшоў да галоўнай часткі сваіх схаваных абвінавачванняў:

— Ваш сын зараз знаходзіцца ў закладніках у турме. Гэта кручок рэжыму. І вы зараз адказалі, што рэжым можа прымаць нейкія дзеянні незаконныя. То-бок у любы момант ваша сына могуць… Вось я сваіх дзяцей вывез. [Таму] я не баюся. Але тым не менш нават да маіх далёкіх сваякоў прыйшлі. Мінімум, што яны ўсе пазбавіліся працы. То-бок рэжым па-калгаснаму, дробязна помсціць усім.

Далей Вільскі падкрэсліў, што Бабарыка, які мае сына ў турме, чамусьці спакойна выступае ў Еўропе — і вось сёння прыехаў на сустрэчу, арганізаваную «экстрэмісцкай» арганізацыяй «Дапамога»

— То-бок вы не баіцеся. Такое пытанне: чаму рэжым Лукашэнкі, адпаведна, рэжым праз яго Пуціна, не лічыць вашу дзейнасць такой небяспечнай, каб вось так спакойна дапускаць, каб вы ездзілі, там расказвалі, у нечым удзельнічалі?

Бабарыка адрэагаваў спакойна:

— Чаму рэжым робіць тое, што робіць, гэта трэба пытацца не ў мяне, а ў рэжыму. Гэта раз. Другое, вы самі сказалі, у рэжыму ёсць закладнік. Трэцяе, кожны выбірае сам тую ступень небяспекі і тую ступень паводзін, якую ён сабе можа дазволіць. Я выбіраю тую, якую я выбіраю.

— То-бок вы гатовы нашкодзіць свайму сыну, так?

Апошняя рэпліка Вільскага выклікала бурнае незадавальненне публікі.

Бабарыка ж дадаў:

— Я адказаў на вашае пытанне так, як адказаў. Я выбудаваў сваю сістэму бяспекі і тую мяжу, якую я магу зрабіць. Чаму і якая яна — гэта ўжо іншая гісторыя.

Раздаліся гучныя апладысменты. Вільскі, які выглядаў пакрыўджаным на ўвесь свет, застаўся сядзець да самага канца — але моўчкі.

Каментары17

  • Alaiz
    10.05.2026
    ?,
    Таму, што ен так рашыу. Кропка. Памацюкайся i здрыснi.
  • ,
    10.05.2026
    Насамрэч дзіўна, што ў 2020м годзе многія падтрымлівалі Бабарыку, бо лічылі, што ў яго ёсць нейкая геніяльная стратэгія. Але ён, не змог і на 2 крокі наперад падумаць, прадбачыць такі расклад падзей. Не падумаў пра рызыкі для блізкіх, не вывеў свае грошы з Беларусі (як я разумею).
    Тут можа быць толькі 2 варыянты:
    1. ці то ён вельмі наіўным быў, не разумеў з якім рэжымам змагаецца
    2. ці то паверыў у гарынтыі "брацкай масквы"
  • Гэта другое
    10.05.2026
    А Наста Роўда ўручыла кветачкі палітвязню Бабарыку, як раней Ціханоўскаму?

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту47

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту47

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць