Свет33

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны

У порт Гранадзілья на іспанскім востраве Тэнерыфэ ў нядзелю раніцай прыбыло нідэрландскае судна MV Hondius, на борце якога зафіксавана ўспышка небяспечнага хантавіруса і памерлі тры чалавекі.

Супрацоўнікі Грамадзянскай гвардыі Іспаніі ў порце Гранадзілья чакаюць прыбыцця пасажыраў лайнера MV Hondius. Тэнерыфэ, Канарскія астравы, 9 мая 2026 года. Фота: AP Photo / Manu Fernandez

Іспанскія ўлады сумесна з СААЗ распрацавалі строгі пратакол бяспекі для высадкі людзей. Судна стаіць на якарнай стаянцы на максімальнай адлегласці ад прычала, а пасажыраў даставяць на бераг невялікімі лодкамі па 10 чалавек.

Першымі борт пакінулі 14 іспанцаў, якіх адразу накіравалі ў вайсковы шпіталь для поўнай ізаляцыі і ПЦР-тэставання.

Для астатніх замежнікаў Германія, Францыя, ЗША і іншыя краіны ўжо накіравалі спецрэйсы, каб эвакуяваць сваіх грамадзян адразу пасля праверкі медыкамі.

Нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў, якія прайшлі напярэдадні, СААЗ настойвае, што рызыка для грамадскага здароўя на востраве застаецца нізкай.

Хантавірус, які пераносіцца грызунамі, выклікае цяжкія паражэнні лёгкіх і нырак. Спецыфічнага лячэння не існуе, а смяротнасць пры некаторых формах захворвання дасягае 40%.

На гэты момант новых сімптомаў у тых, хто застаўся на борце, пакуль не выяўлена, аднак трое хворых былі экстрана эвакуяваны яшчэ падчас прыпынку на Каба-Вердэ.

Лайнер, які выйшаў з Аргенціны яшчэ 1 красавіка, стаў месцам трагедыі: ад інфекцыі там памерлі тры чалавекі — пажылая пара з Нідэрландаў і грамадзянка Германіі.

Каментары3

  • Ну
    10.05.2026
    Шкада людзей. Чакаем у каментарах новыя тэорыі змоваў (сусветнага ўрада, фармацэўтычных кампаній, масонаў, жыдоў і далей па спісе).
  • Bielarus forever
    10.05.2026
    на наркамаўцы ТэнЭрыфэ
  • Тэнэрыфа
    10.05.2026
    Ну, дык ужо чего толькі ня пішуць, бо ня ведаюць, што хантавірус не распаўсюджваецца паветрана-капельным шляхам і таму пандеміі не будзе.
    Праблема ў тым, што інкубацыйны перыяд у хантавіруса занадта доўгі - да 8 тыдняў, таму цягнецца ўся гэтая бадзяга з пасажырамі лайнера

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць