Свет1212

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся

Экспедыцыя ў пошуках рэдкай птушкі каштавала жыцця мужу і жонцы.

Арнітолаг з Нідэрландаў Леа Схілперурд. Фота: Leo Schilperoord/ Facebook

Нулявым пацыентам падчас успышкі хантавіруса на круізным лайнеры лічаць арнітолага з Нідэрландаў Леа Схілперурда, расказвае The New York Post.

70‑гадовы мужчына і яго 69‑гадовая жонка Мір’ям знаходзіліся ў пяцімесячным падарожжы па Паўднёвай Амерыцы. Яны прызямліліся ў Аргенціне 27 лістапада, наведалі Чылі і Уругвай, а 27 сакавіка вярнуліся ў Аргенціну, дзе адправіліся ў экспедыцыю для назірання за птушкамі.

Яны наведалі сметнік недалёка ад горада Ушуая. Гэтае месца мясцовыя жыхары абыходзяць, але яно з’яўляецца пунктам паломніцтва для арнітолагаў з усяго свету, якія шукаюць рэдкую птушку — белагорлую каракару, празваную «каракарай Дарвіна» ў гонар знакамітага эвалюцыйнага біёлага Чарльза Дарвіна, які першым апісаў гэты від.

Аргенцінскія ўлады мяркуюць, што менавіта на сметніку Ушуаі пара ўдыхнула часціцы фекалій доўгахвостых рысавых пацукоў, якія пераносяць небяспечны штам хантавіруса (андэс) — адзіную форму, здольную перадавацца ад чалавека да чалавека.

1 красавіка пара ўзышла на борт судна MV Hondius ва Ушуаі разам з 112 іншымі пасажырамі, многія з якіх таксама былі навукоўцамі або аматарамі птушак. 6 красавіка Леа паведаміў пра ліхаманку, галаўны боль, боль у жываце і дыярэю. Ён памёр на караблі праз пяць дзён.

Мір’ям сышла з карабля разам з целам Леа 24 красавіка падчас запланаванага прыпынку на востраве Святой Алены ў Атлантычным акіяне. Яна вылецела ў Яханесбург (ПАР) і павінна была перасесці на рэйс KLM да Нідэрландаў, але так і не трапіла дадому. Экіпаж палічыў яе стан занадта цяжкім для палёту і зняў з рэйса. Яна страціла прытомнасць у аэрапорце і памерла на наступны дзень.

Каментары12

  • кісё
    10.05.2026
    Ёсік, валадарства ім нябёснае.
    што б мы рабілі без навукі і навукоўцаў?
  • Рыгор
    10.05.2026
    Баюся што палічаць мяне зайдроснікам але... Не ведаю дзе і як цяжка працаваў гэты гаспадзін, але сам маючы прыблізна такі узрост працаваў цяжка і доўга (і не толькі у Беларусі) не магу сабе дазволіць такія падарожжы. Безумоўна нічога дрэннага у гэтым няма. Сумна што свет дзеліцца на багатых і бедных вельмі рапттоўна, як здаецца ніколі у гісторыі. Можа гэты чалавек адносіцца да верхняга сярэдняга (знікаючага класу, сярэдні клас знік, знізіўся да беднага) Праблема ў тым што гэтыя людзі адносяцца да левай ідэалогіі, яны і зялёныя, і ЛГБТ, і за тразгендэрства, і за сэксуалізацыю дзяцей, і мніцца ім экалагічная катасрофа, і массавая іміграцыя ім патрэбна - гэта такі пласт людзей. Маюць яны зашмат грошай і вольнага часу, і гэта праблема, таму што яны галасуюць за левых а аддувацца за іх выбар прыходзіцца простаму люду, большасці насельнікаў Зямлі. Але левыя толькі і хочуць задавальняць свае патрэбы, пляваць яны хацелі на іншых.
    Прабачце засумныя разважанні.
  • Пытанне
    10.05.2026
    Ёсік, вы як бы падазраяце гэтых людзей у наўмысным заражэнні вірусам іншых пасажыраў. На падставе якіх звестак вы робіце такую выснову? Ці проста сцябаецеся?

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць