Юры Чавусаў: Вось і выбірайце, Аляксандар Рыгоравіч
Палітоляг Юры Чавусаў пра рашэньне АГП зьняць пяць кандыдатаў з выбараў.
Палітоляг Юры Чавусаў, сябар Партыі БНФ, пра рашэньне АГП зьняць пяць кандыдатаў з выбараў:«Гэтае рашэньне не абумоўленае непасрэдна фактам адмовы друкаваць улёткі. Яго трэба разглядаць у кантэксьце агульнай гульні, якая адбываецца паміж апазыцыяй і ўладай. Гэта сродак прымусіць уладу хаця б па некаторых акругах зьмяніць заплянаваны парадак вядзеньня выбарчага працэсу. Прадстаўнікі партыі АГП зьняліся, каб паставіць улады перад сытуацыяй, калі застаецца толькі некалькі кандыдатаў ад АГП і трэба для іх ствараць іншыя ўмовы. Я б сказаў, што
гэта самаахвярны шантаж. Улады становяцца перад фактам, калі застаецца Анатоль Лябедзька і Яраслаў Раманчук, вось, Аляксандр Рыгоравіч і выбірайце, каго Вы прапусьціце ў палату прадстаўнікоў. Такім чынам АГП зьмяншае для ўладаў прастору магчымага маніпуляваньнядопускам ў палату прадстаўнікоў для апазыцыі».
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары