Улада44

Лукашэнка збіраецца ў Венесуэлу ў наступным годзе

Аляксандр Лукашэнка пацвярджае курс на развіццё цесных адносін з Венесуэлай і мае намер здзейсніць візіт у гэтую краіну. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы Рыкарда Менэндэсам, піша БелТА.

«Што датычыцца нашых двухбаковых адносін, яны ў палітычных, дыпламатычных плоскасцях як былі, так і застаюцца сяброўскімі і братэрскімі. Усё, што мы можам сёння, мы гатовыя пакласці на шалі вашага поспеху ў Венесуэле, — сказаў кіраўнік краіны. — Мы дамовіліся, што выпрацуем дарожную карту паглыблення нашага двухбаковага развіцця з улікам таго становішча, якое ёсць. І ўжо ў найбліжэйшы час у 2018 годзе падчас майго візіту ў Венесуэлу мы зможам значна прасунуцца наперад у нашых адносінах. І не толькі зацвердзіць гэтую дарожную карту, — мы пачнем ужо рэалізоўваць».

«Сёння ў нас ёсць тое, што трэба вам. У поўным аб'ёме. Тое вострае, у чым вы маеце патрэбу. У вас ёсць тое, што трэба нам. І мы нават на гэтым можам нешта зарабіць. Думаю, гэта трэба пакласці ў аснову нашых дамоўленасцей і дарожнай карты», - дадаў беларускі кіраўнік.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі29

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала10

Калі заўтра вайна: украінка і беларуска з Бучы даюць парады, як падрыхтавацца5

Здавалася, гэта канец, але гэта стала пачаткам шляху да свабоднай Беларусі. Якім было самае недаацэненае паўстанне ў беларускай гісторыі4

Дапамога сем'ям у ЕС: якія краіны прапануюць лепшае сацыяльнае забеспячэнне1

Ігар Случак збіў Алеся Пілецкага. Справай займаецца паліцыя84

У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам

Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта39

«Я за тое, каб мы яшчэ паспрабавалі. Я, прынамсі, яшчэ не спрабаваў…» Ціханоўскі паставіў сабе дэдлайн для вынікаў у барацьбе з рэжымам26

Максім Мірны стаў кансультантам у трэнерскім штабе Арыны Сабаленкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі29

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць