ДАІ папярэджвае аб часовых абмежаваннях руху ў сталіцы 29 лістапада — 1 снежня
Часовыя частковыя абмежаванні руху 29 лістапада — 1 снежня закрануць пераважна цэнтральную частку горада, паведамілі «Мінск-Навіны» у сталічнай ДАІ.
- Абмежаванні руху звязаныя з правядзеннем у Мінску сесіі Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) АДКБ. Прыносім свае прабачэнні за часовыя нязручнасці і просім жыхароў і гасцей сталіцы ўлічваць згаданую інфармацыю пры планаванні маршрутаў руху, - распавялі ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У Дзяржаўтаінспекцыі таксама рэкамендуюць па магчымасці выбіраць грамадскі транспарт, у прыватнасці метрапалітэн
Каментары