Грамадства

ЕГУ запрашае абітурыентаў і іх бацькоў у Вільню. Бясплатная візавая падтрымка да 10 снежня!

3—4 лютага Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў на зімовыя Дні адкрытых дзвярэй у Вільні. Для бацькоў абітурыентаў ЕГУ зладзіць адмысловы Бацькоўскі вечар у новым навучальным корпусе ЕГУ ў Старым горадзе Вільні.

Традыцыйна ў межах Дзён адкрытых дзвярэй абітурыенты ЕГУ атрымаюць магчымасць азнаёміцца з адукацыйнымі праграмамі і выкладчыкамі ЕГУ, задаць пытанні пра працэс паступлення, стыпендыі і праграмы абмену, а таксама здаць уступныя іспыты, вынікі якіх магчыма выкарыстоўваць для паступлення ў 2018 годзе. У гэтым навучальным годзе Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у святочнай атмасферы. Мерапрыемства адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — былым будынку Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні, які ў сваю чаргу ўключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Важна! ЕГУ прадастаўляе бесплатную візу для наведвання Дзён адкрытых дзвярэй для навучэнцаў беларускіх школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў (пры наяўнасці даведкі), а таксама слухачам курсаў Прапілеі пры рэгістрацыі да 10 снежня (уключна). Рэгістрацыя на ўдзел у Днях адкрытых дзвярэй адбываецца па спасылцы.

Праграма Дзён адкрытых дзвярэй

3 лютага (субота) пройдзе выстава адукацыйных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з прадстаўнікамі адукацыйных праграм і адміністрацыяй ўніверсітэта, а таксама іспыт па замежнай мове.

4 лютага (нядзеля) удзельнікі Дзён адкрытых дзвярэй здаюць уступныя іспыты па эсэ і кампазіцыі. Адзнакі па іспытах абітурыенты могуць выкарыстоўваць падчас паступлення ў ЕГУ у 2018 годзе.

Бацькоўскі вечар

3 лютага ў новым навучальным корпусе ЕГУ таксама адбудзецца Бацькоўскі вечар. Бацькі абітурыентаў ЕГУ сустрэнуцца з адміністрацыяй, зададуць свае пытанні пра навучанне ў ЕГУ і жыццё ў Вільні, а таксама пазнаёмяцца са студэнцкім жыццём і бацькамі цяперашніх студэнтаў. Увечары гасцей універсітэта чакае адмысловая забаўляльная праграма, якую падрыхтуюць супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.

Важна! Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве прымаюцца да 10 снежня (пры жаданні атрымаць бесплатную візу) ці да 26 студзеня (калі віза непатрэбна). Заяўку можна запоўніць па спасылцы. Выдаткі на пражыванне ў Вільні і транспарт удзельнікі мерапрыемстваў пакрываюць самастойна. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па эл. пошце: recruitment@ehu.lt, тэлефоне: +370 5 263 9650 ці ў Skype: QuestionEHU.

Мерапрыемствы адбудуцца ў новым навучальным корпусе ЕГУ па адрасе: Вільня, вул. Савічаўс, 17.

ГА «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт»
Код установы: 300548028

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць