15 снежня пачаў працу сайт плюсодин.бел, які абяцае дапамагчы тым, хто ў пошуку, знайсці сабе сябра да Новага года. Усё, што неабходна, — гэта запоўніць кароткую анкету, якая дапаможа крыху лепш зразумець чалавека: чай ці кава, коцікі ці сабачкі, Viber або Telеgram і да т.п. Пасля гэтага сістэма прапануе вам аднаго сябра па інтарэсах, а каб асабіста пазнаёміцца, трэба будзе проста ў пэўны дзень абмяняцца падарункамі і, магчыма, потым сустрэць 1 студзеня ў фармаце «плюс адзін». Цуд не гарантаваны, але імавернасць высокая, запэўніваюць арганізатары.

Сайт плюсодин.бел створаны «Баржомі» для таго, каб зблізіць людзей, выкарыстоўваючы прынцып «таемнага Санты» — гульні, у якую напярэдадні Новага года гуляюць у 150 краінах свету. Мільёны незнаёмых людзей робяць адзін аднаму сюрпрызы, па пошце рассылаючы падарункі выпадковым адрасатам. Прынцыповае адрозненне беларускага сайта ў тым, што сістэма сама падбірае чалавека, якому будзе асабліва прыемна атрымаць падарунак менавіта ад вас.
— Абмен сімвалічнымі падарункамі з незнаёмцамі напярэдадні Новага года — свайго роду «відавочны Санта» — гэта не толькі вясёлая гульня, але і выдатны спосаб пачаць рыхтавацца да доўгачаканых святаў. Таму невыпадкова менавіта «Баржомі» паслужыў натхняльнікам гэтай ініцыятывы, бо вулканічная сіла і натхненне, якія хаваюцца ў ім, прыйдуцца дарэчы ў пераднавагодні перыяд! — упэўненая Кацярына Кілбас, арганізатар, прадстаўнік ТМ «Баржомі».
Усе парачкі, якія складуцца на плюсодин.бел, будуць запрошаны 21 снежня на вялікі пераднавагодні гіфткросінг — масавы абмен падарункамі, які адбудзецца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў.

Ідэю ўжо падтрымалі многія вядомыя менчукі. Паводле сайта плюсодин.бел, падчас мерапрыемства можна будзе не толькі знайсці пару, але таксама атрымаць падарунак ад класных беларускіх дызайнераў або топавых блогераў. Свае падарункі ўжо падрыхтавалі дызайнеры Каця Цікота, Вольга Кардаш, Killtoday, а таксама відэаблогер з мільёнам падпісчыкаў Юля Гадунова, галоўны фудхантар Мінска koko.by і самы вядомы беларускі блогер Ганна Бонд.
Месцам масавага абмену падарункамі 21 снежня стане гіфткросінг «Баржомі», які цяпер працуе ў холе ў ТРЦ Galleria Minsk. Пункт абмену падарункамі з незнаёмцамі адкрыты штодня з 16:00 да 20:00: менчукі могуць пакінуць недарагі сувенір, а наўзамен атрымаць нешта прыемнае для сябе.
Каментары