Надвор'е

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны 23—24 снежня, слізка на дарогах ужо сёння

Абвешчаны метэаролагамі атмасферны фронт, цэнтральная частка якога ў суботу прынясе ў Беларусь шквалісты вецер, пачаўся сёння ападкамі снегу, і выклікаў ускладненне сітуацыі на дарогах большай часткі краіны.

Абласныя ДАІ паведамляюць пра вялікую колькасць аварый праз снежны пласт на заледзянелых раней дарогах. Прадстаўнікі ДАІ звяртаюцца да кіроўцаў з просьбай дапасоўваць хуткасць аўтамабіля да існуючых дарожных умоваў — і павялічваць адлегласці паміж машынамі на слізкай паверхні, каб паспець затармазіць у выпадку патрэбы.

У пятніцу па большай частцы краіны снегапады працягнуцца, што можа дадаткова ўскладніць дарожную абстаноўку.

Днём у суботу, 23 снежня, па паўночна-заходняй частцы краіны і цягам у сутак у нядзелю, 24 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.

У пятніцу, 22 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, па захадзе з дажджом.

Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 5, па ўсходзе пры праясненнях — 6—8 градусаў марозу. Днём ад мінус 3 да +3.

У Мінску ўначы чакаецца мінус адзін — тры марозу, днём каля нуля, снег.

У суботу, 23 снежня, няўстойлівы характар надвор'я ў краіне абумовяць атмасферныя франты з Балтыйскага мора. На большай частц краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6, удзень — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Характар надвор'я ў нядзелю істотна не зменіцца. У многіх раёнах прагназуюцца ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпературны фон будзе павышацца. Уначы прагназуецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём — ад нуля да плюс 6, па паўднёвым захадзе — да 8 градусаў цяпла.

На Каляды, у панядзелак, будзе няўстойлівае з ападкамі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У некаторых раёнах магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак — ад нуля да плюс 6 градусаў. Ноччу па паўночным усходзе — 1—5 градусаў марозу, днём у паўднёва-заходніх раёнах — 7—8 градусаў цяпла.

У аўторак і сераду, 26-27 снежня, надвор'е будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. У некаторых раёнах чакаецца мокры снег і дождж.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 па паўночным усходзе да плюс 4 градусаў па паўднёвым захадзе, днём — ад нуля да +7.

Каментары

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць