Культура11

У ТБМ кульгае дасцыпліна

26 кастрычніка мае прайсьці зьезд Таварыства беларускай мовы. Да гэтага мерапрыемства арганізацыя падыходзіць у цяжкой фінансавай сітуацыі

26 кастрычніка мае прайсці з’езд Таварыства беларускай мовы. Да гэтага мерапрыемства і свайго 20‑гадовага юбілея, які будзе адзначацца ў наступным годзе, арганізацыя падыходзіць у цяжкой фінансавай сітуацыі ў выніку ўзняцца арэнднай платы ў дзесяць разоў. ТБМ нават папрасіла дапамогі ў прыязных да беларускай мовы.

У тым ліку з гэтай прычыны канкурэнцыі, па інфармацыі парталу «Мы», на выбарах старшыні ТБМ не будзе. Ніхто не хоча. Няма асаблівага жадання, кажуць, і ў кіраўніка арганізацыі ад 1999 года Алега Трусава. Але, па ўсім, яму давядзецца ачольваць яе і далей. Між тым, песімісты ў шэрагах ТБМ гавораць, што не тое што неспрыянне, а абцяжарванне існавання Таварыства з боку дзяржавы можа прывесці праз колькі год нават да яго знікнення.

Адным з самых сур’ёзных пытанняў на з’ездзе будзе разбіральніцтва з дысцыплінай сяброў арганізацыі, якая намагаеца выконваць у тым ліку функцыі моўнай паліцыі, і з арганізацыяй збору ўнёскаў. Бо тысяча рублёў ад кожнага з 5 тысяч ТБМаўцаў — і праблемы з арэнднай платай няма.

З’езд ТБМ адбудзецца ў мінскім Палацы мастацтваў. «Дакладней, мяркуецца, што адбудзецца. Не выключана, што давядзецца збірацца і дзе‑небудзь пад адкрытым небам», — зазначае намеснік старшыні ТБМ Сяржук Кручкоў.

Кірыла Пазьняк, Мы

Каментары1

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус жорстка адпомсціў былой жонцы праз 13 гадоў пасля разводу2

Над Жлобінам учора зафіксавалі пралёт БПЛА і знішчальніка

У Ганцавічах пачнуць выпускаць новы для Беларусі від снэкаў

Найбуйнейшыя НПЗ Казахстана адмовіліся пастаўляць бензін у Расію праз санкцыйныя рызыкі1

Украіна з 2014 года дала грамадзянства 52 беларускім добраахвотнікам5

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць