Грамадства33

З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць

У інтэрнэце з’явіўся новы інтэрактыўны сэрвіс Castle Map, які сабраў на адной карце больш за 7700 замкаў, крэпасцяў і палацаў са 141 краіны. У міжнародны атлас трапілі і беларускія помнікі — усяго 39 аб’ектаў, піша Domovita.by.

Замак у Любчы. Фота: «Наша Ніва» 

Сэрвіс стварыў распрацоўшчык, вядомы пад нікам Flightmussy. У базу трапляюць не ўсе запар гістарычныя пабудовы, а толькі тыя, для якіх ёсць дакладныя каардынаты, фатаграфіі і апісанні ў некалькіх моўных раздзелах Вікіпедыі. На момант публікацыі на карце было 7738 аб’ектаў.

Найбольш замкаў і іншых падобных помнікаў налічваецца ў Іспаніі — каля 600. У першую дзясятку таксама ўваходзяць Францыя, Германія і Вялікабрытанія. Адзінай азіяцкай краінай у гэтым топе стала Японія.

Аб’екты на карце падзеленыя на некалькі катэгорый: замкі і палацы, абарончыя крэпасці і форты, а таксама руіны.

Асобны рэйтынг паказвае папулярнасць гістарычных аб’ектаў. Яна вызначаецца на аснове цікавасці карыстальнікаў і колькасці згадак у інтэрнэце.

Найвышэйшае месца сярод беларускіх помнікаў заняла Брэсцкая крэпасць — 285‑е ў сусветным рэйтынгу. Паводле стваральнікаў карты, яна папулярнейшая за 92% усіх аб’ектаў, уключаных у атлас. За апошнія два месяцы інфармацыю пра крэпасць запытвалі амаль 10 тысяч разоў.

Пасля Брэсцкай крэпасці ў беларускім спісе ідуць Нясвіжскі замак і Стары замак у Гродне.

Усяго на карту Беларусі нанесеныя 24 замкі, 2 крэпасці, 5 палацаў і 8 руін. Для 33 помнікаў пазначаныя дакладныя даты іх заснавання — ад X стагоддзя да сярэдзіны XX стагоддзя. Найбольшая колькасць аб’ектаў у спісе датуецца XVI стагоддзем: да гэтага перыяду адносяцца 10 помнікаў.

Карта таксама паказвае геаграфічнае размеркаванне беларускіх замкаў і палацаў. Найбольшая іх канцэнтрацыя назіраецца вакол Мінска: у радыусе 100 кіламетраў ад сталіцы знаходзяцца 11 пабудоў. Значная група гістарычных аб’ектаў размешчаная і ў раёне Брэста.

Адлегласць паміж самым паўночным аб’ектам у Іказні і самым паўднёвым у Давыд-Гарадку складае амаль 400 кіламетраў.

Каментары3

  • Беларусы! Давайце рабіць!
    26.08.2026
    У базу трапляюць не ўсе запар гістарычныя пабудовы, а толькі тыя, для якіх ёсць дакладныя каардынаты, фатаграфіі і апісанні ў некалькіх моўных раздзелах Вікіпедыі./
    А тут ужо справа саміх беларусаў - парупіцца, каб унесці нашыя помнікі з фота ў Вікіпедыю. Ніхто акрамя саміх беларусаў гэта не зробіць.
    Звесткі ў Вікіпедыю можа ўносіць любы чалавек.
    Беларусы! Давайце рабіць нашу беларускую Вікіпедыю разам!
    Кожны дадасць па абзацу і па некалькі фотак, ці створыць артыкул пра тое, пра што яшчэ няма артыкула і мы ўсе разам будзем малайцы!
  • feafania
    26.08.2026
    Аказваецца, гарадзенскі замак заснавалі кіраўнікі Чорнай Русі. Мне вось цікава, хто ў інтэрнэце распаўсюджвае казкі пра мітычную Чорную Русь.
  • гісторык
    27.08.2026
    feafania, трапны каментар.

    НН, трымайце ідэю на артыкул пра міф Чорнай Русі. Некалі тэма была часткова закранутая ў адным з артыкулаў. Хаця варта было б напісаць пра міф не толькі гэтай каляровай Русі.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць