Грамадства2121

У Беларусі да 2020 года скасуюць участковых тэрапеўтаў

У Беларусі да 2020 года замест участковых тэрапеўтаў будуць працаваць дактары агульнай практыкі, паведаміла сёння журналістам начальніца ўпраўлення кадравай палітыкі ўстаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка, піша БелТА.

Са слоў Вольгі Маршалка, у Беларусі цяпер першаснае звяно аховы здароўя пераходзіць на працу паводле прынцыпу доктара агульнай практыкі, ідзе актыўнае развіццё агульнай лекарскай практыкі — аналага сямейнай медыцыны.

«Да 2020 года ўсе ўчастковыя тэрапеўты будуць пераведзеныя і прадоўжаць працаваць лекарамі агульнай практыкі. Праект мае на ўвазе зладжаную працу цэлай каманды — доктара, памочніка доктара і медсястры. Мы разлічваем, што гэты праект дазволіць нам забяспечыць якаснае выкананне медыцынскай дапамогі і надаць больш увагі кожнаму пацыенту», — сказала яна.

Паводле ейных слоў, цяпер вядзецца актыўная падрыхтоўка адпаведных спецыялістаў. «Пачынаецца падрыхтоўка лекараў агульнай практыкі на ўзроўні медуніверсітэтаў з 6-га курса. Гэтыя спецыялісты навучаюцца ў субардынатуры лекара агульнай практыкі, далей праходзяць навучанне ў інтэрнатуры, а пасля пачынаюць працаваць лекарамі агульнай практыкі. Гэта першы спосаб падрыхтоўкі спецыялістаў. Другі вядзецца праз падвышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўкі лекараў, якія ўжо працавалі», — праінфармавала Вольга Маршалка.

Разам з тым Вольга Маршалка запэўніла, што вузкія спецыялісты з паліклінік не знікнуць.

«Мы ўважліва вывучылі досвед краін, дзе такая сістэма таксама функцыянуе. Мы не плануем прыбіраць вузкіх спецыялістаў з паліклінік, проста іх колькасць застанецца такой, якая неабходная па існуючых патрэбах і заснаваных стандартах. Хвалявацца, што ўсё закончыцца на лекары агульнай практыкі, не варта. Калі пацыент на прызначэнне лекара будзе мець патрэбу ў кансультацыі вузкага спецыяліста, такая кансультацыя на ўзроўні першаснага звяна яму будзе забяспечаная. Сітуацыі, пры якой паліклінікі застануцца без вузкіх спецыялістаў, не будзе», — запэўніла яна.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана13

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць