Каханне і сэкс1515

У Тайландзе ўваходзіць у моду адбельванне чэлеса і полавых губаў. Навошта?

У Тайландзе набірае папулярнасць адбельванне чэлесаў, і гэтая навамодная тэндэнцыя выклікае шмат у каго шчырае здзіўленне. Адбельванне скуры даўно ўвайшло ў моду ў краінах Азіі, дзе смуглявасць асацыюецца з фізічнай працай на адкрытым паветры і, адпаведна, з галечай. Але адбельванне чэлеса — гэта нешта новае.

Што кіруе людзьмі, якія ідуць на такую працэдуру?

«Я хацеў больш упэўнена адчуваць сябе ў плаўках», — сказаў Тайскай службе Бі-бі-сі пацыент, што нядаўна прайшоў працэдуру адбельвання. 30-гадовы мужчына распавёў, што першы этап (а іх усяго пяць) ён прайшоў два месяцы таму, і з тых часоў заўважае змены ў колеры сваіх геніталіяў.

Поўны курс асвятлення чэлеса каштуе 650 даляраў.

У сваёй рэкламе на фэйсбуку клініка, якая аказвае гэтыя паслугі, тлумачыць, што яе спецыялісты з дапамогай лазера зніжаюць колькасць пігмента меланіну ў эпідэрмісе пацыента, што і прыводзіць да асвятлення скуры.

За два дні гэты пост са здымкамі і ілюстрацыямі, якія паказваюць працэс, сабраў больш за 19 тысяч рэпостаў. Каментары розныя: ад непрымання і крытыкі да здзіўлення і жартаў. Многія пытаюцца: навошта?

Адна дзяўчына напісала, што не разумее, чаму так бурна абмяркоўваецца колер, бо ёй заўсёды здавалася, што ён не мае значэння.

Дырэктар па маркетынгу Lelux Hospital распавёў Бі-бі-сі, што чатыры месяцы таму клініка пачала праводзіць таксама адбельванне жаночых геніталій.

Штомесяц сюды звяртаюцца 20—30 мужчын і жанчын. Некаторыя прыязджаюць з М'янмы, Камбоджы і Ганконгу.

Міністэрства аховы здароўя Тайланда заклікае людзей захоўваць здаровы сэнс і памятаць пра пабочныя эфекты: запаленні, шнары і боль. 

Да таго ж, як сцвярджаюць медыкі, эфект асвятлення з часам знікне. Натуральны колер скуры вернецца, але праз перажытае ўздзеянне пігмент можа размеркавацца няроўна, брыдкімі плямамі.

«Лазернае адбельванне чэлеса нікому не трэба, гэта дарэмная трата грошай і рызыка атрымаць больш негатыўных, чым чаканых вынікаў», — заявіў міністр аховы здароўя Тайланда Тонгчай Кіратыхутаякорн.

У апошнія дзесяцігоддзі адбельванне скуры стала вельмі папулярным у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. У Lelux Hospital кажуць, што больш за палову іх пацыентаў звяртаюцца менавіта па гэта.

У згаданым рэгіёне больш светлая скура азначае, што чалавек не належыць да рабочага класу і не працуе ў полі.

На рынку існуе мноства касметычных сродкаў для адбельвання скуры, рэклама якіх у розны час правакавала скандалы і бурныя абмеркаванні ў грамадстве. Пры гэтым у апошні час праблема дыскрымінацыі па колеры скуры ў Тайландзе ўжо не такая вострая, як раней.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Серыял, які можа стаць адкрыццём года. Расказваем пра «Пераходны ўзрост»7

Трамп ліквідаваў міністэрства адукацыі ЗША66

У кітайскіх рэстаранах замест бараніны і ялавічыны могуць падаваць мяса янотаў і ліс8

Дыягнастычная загадка: пасля аперацыі 17-гадовы падлетак мог гаварыць толькі на замежнай мове5

Беластоцкі эмігрант пахваліў прапагандысцкі фільм «Чужое неба», які нават не глядзеў — за 30 еўра22

Стаў вядомы прысуд мытніку Скубілаву, абвінавачанаму ў «здрадзе дзяржаве»2

У гродзенскім гандлёвым цэнтры лавілі папугая ВІДЭА

У Гродне людзей і катоў тэрарызуюць лісы2

У карпарацыі Stadler расказалі, якая сітуацыя з яе заводам у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць