Грамадства4646

Лукашэнка: Жыццё ў нас не прыўкраснае і нават не добрае

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў традыцыйны прыём на стары Новы год, паведамляе яго прэс-служба.

president.gov.by

Цяперашняе пакаленне беларусаў жыве ў вельмі няпросты час. Кажучы пра тое, як развіваецца Беларусь, пра яе становішча ў хутказменлівым свеце Лукашэнка адзначыў, што ў нас няма ніякай магчымасці адгарадзіцца ад негатыўных працэсаў. «Трэба ўмець ім супрацьстаяць, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

— Мы павінны навучыцца жыць у гэтым свеце, дзе трэба прыстасоўвацца, але ні ў якім разе не страціць сваю ідэнтычнасць, карані, ад якіх расце наша беларуская нацыя».

Закранаючы перспектывы, Лукашэнка адкрыта і без усялякага папулізму адзначыў, што лёгка не будзе.

«І нават, напэўна, лягчэй не будзе, чым у мінулым, 2017-м або ў былыя гады. Але мы паставілі перад сабой амбіцыйныя задачы, і, чаго б гэта нам ні каштавала, мы павінны дасягнуць гэтых рубяжоў. Калі мы не будзем рабіць гэтага з году ў год, дні нашай беларускай дзяржаўнасці будуць злічаныя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як будзе развівацца краіна і якой ёй быць у будучыні, залежыць ад кожнага грамадзяніна. «Жыццё ў нас не прыўкраснае і нават не добрае. Пакуль мы жывем цярпіма», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў кіраўніка краіны, у Беларусі разлічваюць на паляпшэнне сітуацыі.

Закранаючы стаўленне да поспехаў краіны як унутры яе, так і за мяжой, кіраўнік дзяржавы нагадаў крылаты выраз:

«Сумна, калі ў вас няма сяброў. А яшчэ больш сумна, калі няма ворагаў». «Напэўна, і тое, і іншае ў нас ёсць. Значыць, мы яшчэ маем некаторыя перспектывы», — дадаў ён.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі28

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам25

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць