Свет1313

Напад на школу ў Пермі аказаўся бойкай на нажах сярод вучняў

Паводле інфармацыі СК, паміж двума школьнікамі ў горадзе Перм адбылася бойка з прымяненнем халоднай зброі. Раней улады краю паведамлялі, што на школу №127 напалі двое невядомых у масках.

У школе №127 двое школьнікаў ўчынілі бойку з прымяненнем нажоў, якую спрабавалі прадухіліць іншыя школьнікі і педагогі. Пра гэта ў сваім рэлізе паведамляе краявое ўпраўленне Следчага камітэта.

«Падазраваныя затрыманыя, у найбліжэйшы час яны будуць дапытаныя», — гаворыцца ў паведамленні. У ходзе бойкі настаўніца і адзін вучань атрымалі нажавыя раненні, дадалі ў СК.

Па дадзеных міністэрства тэрытарыяльнай бяспекі краю, раненні атрымалі дзевяць чалавек. У рэгіянальным Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што настаўніца і 16-гадовы вучань ў цяжкім стане былі шпіталізаваны. Астатнія пацярпелыя атрымалі лёгкія раненні, іх аглядаюць ў дзіцячай клінічнай бальніцы.

Пазней колькасць пацярпелых павялічылася: у галоўным упраўленні МУС удакладнілі, што нажавыя раны атрымалі 14 вучняў і адна настаўніца.

Першапачаткова мясцовыя ўлады распаўсюджвалі паведамленні, што на школу напалі двое мужчын у масках, але гэтая інфармацыя ў выніку не пацвердзілася.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі24

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто5

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі24

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць