Здарэнні1515

Украінскія памежнікі затрымалі грамадзянку Беларусі, якую расшуквае Інтэрпал

Украінскія памежнікі затрымалі беларуску, якую шукаў Інтэрпал. У ноч з 27 на 28 cтудзеня яна спрабавала перасекчы мяжу ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы», паведамляе Tut.by са спасылкай на сайт украінскага ведамства.

На сайце Дзяржпагранкамітэта дадзеныя затрыманай грамадзянкі Беларусі не выдаюцца. Але, мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра Кацярыну Пліско (Клеменсон). Гэта адзіная беларуска, якая праходзіць па базе Інтэрпала.

Кацярына Пліско і яе дачка Ева

У міжнародны вышук 37-гадовую Кацярыну Пліско абвясцілі ўлады Даніі. Жанчыну падазраюць у выкраданні дзіцяці — 3-гадовай Евы Клеменсон. Дзяўчынка нарадзілася ў студзені 2015 года, а ўжо ў траўні мама з'ехала разам з дачкой. У паліцыю звярнуўся бацька Евы.

Пра затрыманне беларускі ўкраінскія памежнікі праінфармавалі мясцовае бюро Інтэрпала, а жанчыну перадалі работнікам Нацпаліцыі.

У адкрытай базе Інтэрпала знаходзяцца яшчэ чатыры беларусы. Яны былі абвешчаныя ў міжнародны вышук ўладамі Расіі і Балгарыі. Мужчыны падазраюцца ў забойствах, карупцыі і гандлі наркотыкамі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла10

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла10

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць