Грамадства2929

«Плошча Незалежнасці» замест «Independence square» — станцыю мінскага метро будуць аб'яўляць на англійскай мове па-іншаму

У метро на станцыі «Плошча Леніна» аб'ява аб прыпынку на англійскай мове будзе гучаць па-іншаму. Tut.by даведаўся, што зменіцца.

Цяпер аб'ява на англійскай гучыць: «Plošča Lienina station. Exit to the railway station and Independence square». Мінчук Максім Ляшко папрасіў кіраўніцтва метрапалітэна замяніць у аб'яве на англійскай мове Independence square на «Плошчу Незалежнасці», таму што тапонімы не перакладаюцца, а транслітаруюцца.

У сваім твітары Максім Ляшко апублікаваў афіцыйны адказ Мінскага метрапалітэна за подпісам намесніка дырэктара Андрэя Міхайлаўскага.

Каб даведацца, як правільна агучыць прыпынак, Мінскі метрапалітэн зрабіў запыт у Рэспубліканскую тапанімічную камісію пры НАН. У камісіі адказалі, што тапонімы не перакладаюцца, а для транслітарацыі выкарыстоўваецца афіцыйны стандарт — Інструкцыя па транслітарацыі беларускіх геаграфічных назваў літарамі лацінскага алфавіту.

— Перадача геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь на лацінку ажыццяўляецца з іх правільнага напісання на беларускай мове.

Спасылаючыся на адказ камісіі і інструкцыю, кіраўніцтва метрапалітэна паабяцала, што спецыялісты інстытута замежных моваў пераагучаць прыпынак «Плошча Леніна» на англійскай мове. Аб'яву заменяць ў планавым парадку.

Яна павінна стаць такой: «Plošča Lienina station. Exit to the railway station and Plošča Niezaliežnasci».

Каментары29

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць