Здарэнні1111

У Мінску затрымалі расійскага крымінальнага аўтарытэта Фіму Лазеншчыка. Хто ён такі?

59-гадовага Аляксандра Яфімава затрымалі ў аэрапорце «Мінск». У яго было чатыры пашпарты: тры расійскія і адзін балгарскі. Мужчына чакаў вылету ў Вену. Цяпер Яфімаў пад вартай, яго чакае дэпартацыя ў Расію.

Яфімаў больш вядомы як крымінальны аўтарытэт «Фіма Лазеншчык». Ён нарадзіўся ў Пецярбургу, дзе працаваў буфетчыкам, а пасля — слесарам у лазні (адкуль і пайшла яго мянушка).

У канцы 1980-х Яфімаў падаўся ў кааператары, у 1990-х адкрыў ахоўнае агенцтва. Ён быў адным з лідараў тамбоўскай групіроўкі, плюс заўсёды меў добрыя кантакты сярод міліцыянтаў. Вядома, што ў 1995 «Фіму» хацелі забіць, стралялі з аўтамата, але Яфімава выратавала бронекамізэлька.

Таксама вядома, што «Фіма» грашыма падтрымліваў партыю Жырыноўскага ЛДПР, па чутках нават падарыў яе лідару дарагую машыну.

У канцы 90-х Яфімава асудзілі на 5,5 гадоў за вымагальніцтва, але выпусцілі на 2 гады раней за «добрыя паводзіны».

 Цяпер на Яфімава ў Расіі завялі новую крымінальную справу. Падрабязнасці справы не агалошваюцца. 

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Парэчкі, вінаград і нават персікі. Мінскі пенсіянер высадзіў міні-сад каля свайго пад’езда1

Лігу чэмпіёнаў другі год запар выйграў ПСЖ4

Украінца, які хацеў патаемна перабрацца ў Румынію, на мяжы затрымала сапраўдная мядзведзіца5

«Ён нават у Жодзінскай турме вешаў Пагоню». Эдуард Пальчыс просіць падтрымаць Кірыла Казея

Заўтра на кніжным кірмашы ў Варшаве будуць сустрэчы з Фядутам і Бабарыкам

У кітайскай пустыні разгледзелі з космасу дзясяткі новых ядзерных аб'ектаў4

Ці праўда, што за кветнікі каля пад'езда цяпер будуць штрафаваць?5

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць