Здарэнні55

Праблемы з тармазамі, два гады без тэхагляду: СК расказаў пра стан грузавіка, які насмерць збіў дзяўчынку ля «Кароны Замак»

2 снежня 2017 года грузавік «ЗІЛ» пратараніў людзей на пешаходным пераходзе ля гандлёвага цэнтра «Замак» на мінскім праспекце Пераможцаў. За стырном быў цвярозы 55-гадовы мужчына. Але грузавік паехаў на зялёнае святло.

У выніку аварыі дзяўчынка, 2006 года нараджэння, памерла на месцы здарэння. Яе бабулі, 1961 года нараджэння, брату, 2010 года нараджэння, і яшчэ двум пешаходам прычынены розныя цялесныя пашкоджанні.

Пасля ДТЗ улады нават прыбралі той пешаходны пераход.

Цяпер следства па справе скончылася, паведамляе галоўнае ўпраўленне СК.

Па інфармацыі следчых тэхагляд аўтамабіля не праводзіўся з 2015 года, а ў жніўні 2017 года кіроўца прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам, які не прайшоў дзяржтэхагляд.

Экспертызы паказалі, што машыну нельга было дапускаць да руху: тармазная сістэма, рулявое кіраванне і хадавая частка грузавіка былі няспраўныя. У тым ліку на адным з колаў у працэсе эксплуатацыі аўтамабіля была цалкам зношаная тармазная накладка.

«Таксама следствам устаноўлена, што кіроўца бачыў забараняльны сігнал святлафора і меў магчымасць спыніць аўтамабіль перад стоп-лініяй толькі пры ўмове спраўнасці тармазоў. Акрамя таго, у кіроўцы была магчымасць адвесці транспартны сродак ад пешаходнага пераходу, выехаўшы на газон або агароджу, што дапамагло б прадухіліць трагедыю», — паведамляе Следчы камітэт.

Крымінальная справа накіраваная ў суд. Абвінавачаны — той самы кіроўца — прызнаў віну. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць