Грамадства11

Беларусь зноў абвінавачваюць у пастаўках зброі ў Судан

Беларусь фігуруе ў сьпісе краін, якія ажыцьцяўляюць прамыя пастаўкі зброі ў Судан. Сьпіс краін, парушаючых патрабаваньні ААН, складзены праваабарончай арганізацыяй Human Rights First.

Беларусь фігуруе ў сьпісе краін, якія ажыцьцяўляюць прамыя пастаўкі зброі ў ваюючы Судан. Сьпіс краін, парушаючых патрабаваньні ААН, складзены праваабарончай арганізацыяй Human Rights First. Яшчэ ў 2004 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый наклала забарону на продаж зброі краіне ў сувязі з вайсковымі дзеяньнямі ў Дарфуры.

Сярод астатніх краін‑пастаўшчыкоў зброі ў рэгіён фігуруюць Расея, Іран, Кітай, Індыя, Кіпр, Кенія, Саудаўская Аравія, Сенегал, Славакія, Іспанія і Турцыя.

Беларусь ужо была ў цэнтры скандала, звязанага з пастаўкамі ўзбраеньняў у ваюючы рэгіён. Па дадзеных газэты Sudan Tribune, урад Судану атрымаў партыю расейскіх зьнішчальнікаў МіГ‑29. Крыніца газэты ў суданскім войску паведаміў, што зьнішчальнікі былі сакрэтна перапраўленыя ў краіну з Беларусі.

Як адзначала выданьне са спасылкай на крыніцу газэты ў суданскім войску, з Беларусі ў Судан былі сакрэтна перапраўленыя 12 зьнішчальнікаў МіГ‑29. Зьнішчальнікі былі разьмешчаныя на базе суданскіх ВПС Вадзі‑Сэйдна каля Хартума.

Беларусь — адзін з пастаўшчыкоў узбраеньня Судану, пісала выданьне. Дамова аб вайсковым супрацоўніцтве, абмене досьведам і дасягненьнямі ў ваеннай вобласьці паміж двума краінамі быў падпісаны ў чэрвені 2006 года. Паводле дакумэнту, беларускія інструктары навучаюць суданскіх вайскоўцаў, «дзеляцца з імі вайсковым досьведам», а навукоўцы абедзьвюх краін сумесна распрацоўваюць «праекты ў галіне ваеннай навукі».

Грамадзянская вайна ў Дарфуры, у якой урадавыя сілы і падуладныя ім атрады наймітаў «джанджавідаў» супрацьстаяць шматлікім паўстанцкім групоўкам, якія дамагаюцца большай незалежнасьці для мяцежнай правінцыі, працягваецца з лютага 2003 года. За гэты часу ад гвалту, па дадзеных ААН, загінулі не менш за 200 тысяч чалавек, больш за 2,5 мільёны мірных жыхароў сталі бежанцамі.

Усе раўнды мірнага ўрэгуляваньня, арганізаваныя падчас мінулых гадоў па ініцыятыве ААН і Афрасаюзу (АС), скончваліся безвынікова.

Лідэру краіны Амару аль‑Башыду было прад’яўлена дзесяць абвінавачваньняў, у тым ліку «у злачынстве супраць чалавецкасьці» і «генацыдзе».

Кіраўніцтва Беларусі шмат разоў вінавацілі ў пастаўках зброі, у тым ліку і расейскай, у ваюючыя краіны або краіны, якія падтрымліваюць тэрарызм.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»30

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў на вайне зяць Іосіфа Прыгожына5

На якія стыпендыі можна разлічваць пры вучобе на «Гісторыі» ў ЕГУ1

Галоўчанка: Прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання няма

МЗС расказала, што цяпер з беларусамі, вызваленымі з працоўнага рабства

У Мінску санслужба закрыла краму з-за відэа ў сеціве

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў у тры разы болей аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Якія гарады дадаліся?3

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа48

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»30

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць