Культура55

«Homo historicus»

ЭГУ заснавала гадавік антрапалягічнай гісторыі. Своеасаблівым эпіграфам гэтага выданьня можна лічыць словы Марка Блёка: «Прадметам гісторыі ёсьць чалавек».

У выдавецтве ЕГУ выйшаў з друку першы ў беларускай гістарыяграфіі гадавік антрапалагічнай гісторыі «Homo historicus»

пад рэдакцыяй Алеся Смаленчука і пры ўдзеле Ірыны Дубянецкай.
Яго канцэпцыя прадугледжвае адлюстраванне мінулага з перспектывы чалавечага вымярэння гісторыі. Своеасаблівым эпіграфам гэтага выдання можна лічыць словы Марка Блока: «Прадметам гісторыі з’яўляецца чалавек».

Па словах рэдактара гадавіка, д‑ра гістарычных навук А. Смаленчука, «аўтары большасці матэрыялаў імкнуліся за палітычнымі, культурнымі, ваеннымі падзеямі мінулага ўбачыць і зразумець Чалавека беларускай гісторыі, вызваліць яго з палону стэрэатыпаў і генералізаваных схемаў. Гэта, дарэчы, стварае зусім іншую перспектыву для разумення мінулага...»

Сярод матэрыялаў гадавіка прыцягвае ўвагу праблематыка культурнай і калектыўнай памяці, гісторыя навукі, вусная гісторыя, гісторыя сям’і, гістарычная біяграфістыка.
Асобнымі блокамі прадстаўленыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць падзеі Другой сусветнай вайны ў гісторыі і памяці беларусаў, палякаў, немцаў і літоўцаў (аўтары К. Клесман, А. Бубніс, А. Нікжэнтайціс, В. Шаталава, Я. Мілеўскі ды інш.), а таксама гістарычная біяграфістыка (аўтары Г. Энгелькінг, Р. Мікніс), адметнае месца сярод якой займаюць даследаванні пачатку навуковай дзейнасці гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар‑Запольскага (аўтары В. Лебедзева, А. Смалянчук, А. Карскі). Рэдакцыя імкнулася прадставіць на старонках выдання не толькі вядомыя постаці, але таксама людзей «без архіва і гісторыі», якія не належалі да той або іншай эліты і ўяўлялі сабой з пункту погляду традыцыйнай гістарыяграфіі «маўклівую большасць». Сярод аўтараў навукоўцы з Беларусі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны.

Гадавік з’яўляецца адным з першых «друкаваных вынікаў» дзейнасці Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Выданне надрукавана ў рамках праекту «Сацыяльныя трансфармацыі ў Памежжы — Беларусь, Украіна, Малдова» і пры падтрымцы Карпарацыі Карнегі (Нью‑Йорк).

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура23

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура23

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць