Грамадства1919

Галоўны ЛОР Гомельскай вобласці пракаментаваў сітуацыю з рэчыцкім «прышэльцам»

«Наша Ніва» пісала пра выпадак у Рэчыцы: у Рэдакцыю звярнуўся сябра рабочага Леаніда Сасноўскага, які сцвярджаў, што медыкі недагледзелі ў Леаніда гаймарыт, у выніку чаго ў таго гной раз'еў косці і храшчы, мужчына стаў кепска чуць, бачыць і гаварыць.

Толькі па настаянні сястры мужчына пайшоў да прыватных дактароў, якія ў жаху далі яму рэкамендацыю на хірургічнае ўмяшальніцтва, якое, праўда, ужо немагчыма было зрабіць. 

«Тварам стаў як прышэлец»: у Рэчыцы медыкі недаглядзелі мужчыну з гаймарытам? 

Спачатку дактары нічога не каментавалі, спасылаючыся на медыцынскую таямніцу. 

Потым, калі гісторыя разышлася, з «Нашай Нівай» пагаварыў галоўны пазаштатны ЛОР Гомельскай вобласці Аляксандр Чарныш. 

Ён кажа, што вінаваціць дактароў у гэтым выпадку няправільна, бо сітуацыя развівалася трохі іначай. 

«Так, ад пачатку мужчына лячыўся не ў ЛОР-аддзяленні рэчыцкай бальніцы, гэта праўда. Але і гаймарыту ў яго не было, там ад самага пачатку была анкалогія. У яго бралі біяпсію, трэба было верыфікаваць дыягназ пасля гісталагічнага абследавання. Гэта не за адзін дзень робіцца, таму і магло скласціся ўражанне, што яго «не лячылі». Заўважу, што на паўторны агляд, калі былі гатовыя аналізы, ён не з'явіўся, а прыйшоў ужо з канкрэтнымі сімптомамі, калі ўсё гэта зацягнулася. У Гомелі ж канкрэтна ён быў ужо ў анкалагічным дыспансеры. Цяпер гэты мужчына знаходзіцца на лячэнні ў рэчыцкай бальніцы, усё неабходнае сімптаматычнае лячэнне яму аказваецца. Цяпер яго стан неблагі, хаця, канечне, пра вяртанне твару да нормы гаварыць не выпадае — гаворка пра тое, каб перамагчы тыя новаўтварэнні», — сказаў нам Чарныш. 

Каментары19

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць