Інтэрнэт і СМІ9191

98 — «за», 2 — «супраць». Дэпутаты прагаласавалі за змены ў Закон аб СМІ, па якім будуць ідэнтыфікаваць каментатараў

Фота Волі Афіцэравай

Беларускія дэпутаты ў першым чытанні прынялі папраўкі ў Закон аб СМІ, згодна з якімі каментатараў на інтэрнэт-форумах павінны ідэнтыфікаваць, а супрацоўнікі інтэрнэт-выданняў, якія не прайшлі рэгістрацыю, пазбаўляюцца статусу журналіста.

Прадстаўляў змены ў Закон аб СМІ, якія робяць больш жорсткімі патрабаванні да інтэрнэт-выданняў, новы міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Папраўкі ў Закон аб СМІ, нагадаем, прадугледжваюць добраахвотную рэгістрацыю інтэрнет-рэсурсаў у якасці СМІ (іх будуць зваць «сеткавымі выданнямі»). Супрацоўнікі незарэгістраваных інтэрнэт-рэсурсаў не будуць лічыцца журналістамі і не змогуць звяртацца ў дзяржорганы і іншыя арганізацыі па акрэдытацыю для сваіх карэспандэнтаў.

Таксама ўводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя тых, хто размяшчае матэрыялы ў інтэрнэт-рэсурсах (не толькі ў сеткавых выданнях), у тым ліку каментатараў на форумах, дапускаецца магчымасць блакавання сацыяльных сетак.

Закон таксама забароніць распаўсюд прадукцыі замежных СМІ ў Беларусі без наяўнасці дазволу, а рэдакцыі тэлеканалаў павінны будуць забяспечыць у штотыднёвым аб'ёме вяшчання аб'ём тэлеперадач беларускай (нацыянальнай) вытворчасці не менш як 30 працэнтаў.

Па словах Аляксандра Карлюкевіча, неабходнасць зменаў у Закон аб СМІ звязана ў тым ліку з гарманізацыяй беларускага заканадаўства з заканадаўствам Расеі і Казахстана. А ў заключэнні дэпутацкай камісіі сказана, што «законапраект накіраваны на абарону дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі».

— Інтэрнэт далёка не заўсёды служыць развіццю грамадства і дзяржавы, — патлумачыў дэпутатам міністр інфармацыі неабходнасць зменаў у закон.

— Вы казалі пра вопыт Расіі і Казахстана, а досвед нашых бліжэйшых краін-суседзяў, Еўрасаюза, улічваўся? — спытала дэпутат Алена Анісім.

— Сур'ёзна вывучалася заканадаўчая база Еўрапейскіх краін — Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, — запэўніў міністр.

— Чым выклікана захаванне нормы пазасудовага парадку абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, - удакладніла адна з дэпутатаў.

- Хуткасцямі выклікана, інакш рашэнне будзе прынята праз працяглы адрэзак часу.

Дэпутаты таксама пацікавіліся, ці не сыдуць каментатары пасля ўвядзення ідэнтыфікацыі ў інтэрнэце на іншыя, небеларускія пляцоўкі.

- Ідэнтыфікацыя сёння існуе ў шматлікіх уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, і гэта не выклікае абурэння, напэўна, той прагноз, пра якія вы кажаце, будзе тычыцца буйных інтэрнэт-пляцовак, якія зацікаўлены ў вялікіх аб'ёмах рэкламы. Калі спажывец і тыя ўдзельнікі сацыяльных сетак, электроннай прасторы апрыёры не будуць выконваць заканадаўчую базу і будуць сыходзіць у нейкую іншую прастору, я не бачу нічога страшнага.

Кажучы пра тое, як менавіта будуць ідэнтыфікаваць каментатараў ў інтэрнэце, міністр выказаў здагадку, што, магчыма, «праз эсэмэс будзе адпраўляцца паведамленне»

Каментары91

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць