Грамадства3535

Ці варта «Белай Русі» мець электронную скрыню на mail.ru? Давыдзька з Жуком захапляльна абмяркоўвалі гэта ў «Клубе рэдактараў»

Магілёўскае гарадское аддзяленне «Белай Русі» мае электронную скрыню на расійскім сэрвісе Mail.ru. Фотапаведамленне з такой інфармацыяй з’явілася ўраніцы 20 красавіка на сайце «Нашай Нівы».

Чытайце: «Белая Русь» выкарыстоўвае пошту на mail.ru ФОТАФАКТ

Увечары таго ж дня старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька вырашыў абмеркаваць гэтую праблему ў сваім «Клубе рэдактараў» у эфіры «Беларусь-1». Прыводзім стэнаграму размовы.

Генадзь Давыдзька: Хачу працытаваць вельмі нядрэнны рэсурс, «Нашу Ніву», якая апублікавала фатаграфію білборда, маленькага такога рэкламнага плакаціка «Белай Русі». Расшыфруйце, калегі, у чым сэнс гэтай заўвагі? Ці гэта ў рэчышчы ўвогуле русафобіі? Што, цяпер усе, хто карыстаюцца поштай на мэйл.ру — дапусцім, я, — гэта патэнцыйныя рускія шпіёны? Ці што? Чаму гэта навіна размешчана на цалкам ужо салідным рэсурсе? Што гэтым хацелі сказаць? Узбудзіць каментары?

Рэдактар «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Жук: Няма пра што пісаць, нічога больш сур’ёзнага няма.

Генадзь Давыдзька: Не, нейкі падкол тут ёсць, але я не разумею, навошта. У чым навіна, у чым злачынства, у чым? «Ага, карыстаецца чужым…»?

Рэдактар «Сельскай газеты» Сяргей Міховіч: Проста прынцып «чым горш, тым лепш». Трэба проста прычапіцца да словаў.

Дзмітрый Жук: «Чужым» ці «расійскім»?

Генадзь Давыдзька: То бок тады «Тэлеграм» — не?..

Дзмітрый Жук (перабіваючы): Генадзь Браніслававіч, «чужым» ці «расійскім»? Бо я ўпэўнены, што ў галоўнага рэдактара [«Нашай Нівы»] — няважна які тэлефон у яго, айфон ці сістэмы андроід [насамрэч андроід — «НН»], ён карыстаецца поштай альбо айфонаўскай, альбо джымэйлам [пошта НН — [email protected]]. Ён што, агент амерыканскі такі?

Генадзь Давыдзька: Я зараз праверу вас, Дзмітрый Саныч! (бярэ ў рукі «Советскую Белоруссію»). Так, «СБ. Беларусь сёння», адрас электронны, дзе ён тут?

Дзмітрый Жук: Sb.by.

Генадзь Давыдзька: Вось вы мне ўцёрлі нос зараз! Sb.by… Хе-хе (смяецца) А пошта? Ёсць у вас дзе-небудзь на mail.ru?

Дзмітрый Жук: Няма, таксама на Sb.by.

Кіраўнік СТБ Ігар Луцкі: Генадзь Браніслававіч, яны, напэўна, хацелі сказаць, што гэта непатрыятычна.

Генадзь Давыдзька: Ну гэта будзе ўсеагульнае свята, калі «Белая Русь» пяройдзе на Belayarus.by?

Ігар Луцкі: Гэта будзе свята для «Нашай Нівы».

Генадзь Давыдзька: Сайт у нас такі [Belayarus.by], але на пошту нам пішуць на mail.ru… Ну я, праўда, не бачу тут нейкага крыміналу. Чаму гэта становіцца навіной?

Сяргей Міховіч: Гэта нейкія перавагі, якія ў кагосьці павінны быць.

Ігар Луцкі: Любяць яны вас!

Дзмітрый Жук: Па-першае, гэта не навіна. «Белая Русь», відаць, карыстаецца гэтай скрыняй 10 гадоў.

Генадзь Давыдзька: Дарэчы, у «Народнай волі» пошта ўвогуле на gmail.com. То бок як бы амерыканская паштовая сістэма. Ну напэўна, гэта лепш за рускую для тых, хто змагаецца?

Сяргей Міховіч: Гэта па-першае. А па-другое, «Народная воля» не ўваходзіць у сферу інтарэсаў таго выдання, якое вы цытуеце. Яму трэба паглядзець на «Белую Русь», гэта зададзеная мэта.

Генадзь Давыдзька: У чым мае асцярогі? Беларусаў збілі ў Польшчы за тое, што яны размаўлялі на рускай мове. Ці не пачнуць збіваць нейкіх людзей у нас у Беларусі, тых, хто карыстаецца расійскімі інфармацыйнымі рэсурсамі, ці тых, хто глядзіць расійскае тэлебачанне? Дапусцім ганьбуючы факт на выбарах [будзе, калі] кандыдат у дэпутаты… «Вы ведаеце, што ён глядзіць расійскае тэлебачанне?» — «О не, я не буду за яго галасаваць!» Да гэтага ўсё ідзе? Гэта не на кансалідацыю, не на дабро!

Ігар Луцкі: У суседняй краіне ўсё так і адбылося. Таму вы абсалютна маеце рацыю.

Сяргей Міховіч: «У суседняй краіне» — гэта ва Украіне?

Ігар Луцкі: Я, канечне ж, маю на ўвазе Украіну. Але ў нас і руская, і беларуская мовы з’яўляюцца дзяржаўнымі, у нас Саюзная дзяржава з Расійскай Федэрацыяй, таму ўсё гэта перакручванне фактаў. І жаданне пасяліць канфрантацыю.

Генадзь Давыдзька: Вось! Гэта трэба заўважаць і не трэба так пакідаць. Ну карыстаюцца і карыстаюцца. Калі ў гэтым бачаць нейкую непаўнавартасць і ўказваюць на гэта… Мне здаецца, гэта ўжо маленькае, але распальванне, падштурхоўванне да чагосьці.

Ігар Луцкі: Гэта называецца «мова варожасці». Гэта мова варожасці. Тое, на што асабліва звяртаюць увагу ў Еўропе, у заходніх краінах. Вось такімі дробнымі крокамі сутыкаюць ілбамі людзей.

Генадзь Давыдзька: Ну, спадзяюся, тое, што вы назвалі гэтую фатаграфію на партале сродку масавай камунікацыі, не будзе з’яўляцца нагодай падаваць на вас нейкую скаргу… Але тым не менш я таксама бачу гэтыя прыкметы… Усяго вам добрага!

Каментары35

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць