Свет2424

Хто такі Нікол Пашынян, які змяніў уладу ў Арменіі

Сустрэча Нікола Пашыняна (справа) і Сержа Саргсяна 22 красавіка доўжылася ўсяго 3 хвіліны. Саргсян сышоў з залы пасля першай жа заявы Пашыняна, які запатрабаваў ад яго сысці ў адстаўку. На наступны дзень Саргсян сыдзе яшчэ раз — ужо ў адстаўку.

42-гадовы Нікол Пашынян — прафесійны журналіст. Ён нарадзіўся ў невялічкім горадзе Іджэван і скончыў аддзяленне журналістыкі Ерэванскага ўніверсітэта ў 1995 годзе. Ужо ў 1999 годзе папулярны журналіст стаў рэдактарам газеты «Айкакан жаманак», якая актыўна крытыкавала ўладу прэзідэнта Роберта Качарана.

У палітыку Пашынян прыйшоў у 32 гады, у 2007 годзе, калі ўпершыню ўзяў удзел у выбарах у шэрагах блока «Імпічмент», але той альянс набраў толькі 1,29% галасоў.

У 2008 годзе Пашынян падтрымліваў кандыдата ў прэзідэнты (і экс-прэзідэнта) Лявона Тэр-Петрасяна. Тады паслявыбарчая барацьба перарасла ў перастрэлкі на вуліцах Ерэвана, улады пратэсты здушылі, а яе лідараў, у тым ліку Пашыняна, асудзілі за арганізацыю масавых беспарадкаў. Пашыняну далі 7 гадоў. Больш за год ён хаваўся, перш чым здацца паліцыі. У турме ён правёў два гады, пасля чаго выйшаў на свабоду па амністыі. І ўжо праз год, у 2012-м, стаў дэпутатам парламента па партыйным спісе Армянскага нацыянальнага кангрэсу — старой партыі, аналага нашага Народнага фронту. У 2015-м Пашынян становіцца сузаснавальнікам новай партыі, а ў 2017-м ягоны «Елк», ці то «Выйсце», аказваецца адзінай апазіцыйнай палітычнай сілай, што прайшла ў парламент. Паводле звестак армянскага ЦВК, партыя набрала сціплыя 7% галасоў.

Пашынян удзельнічае і ў выбарах мэра Ерэвана: атрымлівае, паводле афіцыйных звестак, усяго 22%.

«Елк» — самая праеўрапейская палітычная сіла ў Арменіі. 

І менавіта Пашынян, у камуфляжнай форме, устаў на чале пратэстаў, якія змусілі сысці нязмяняльнага Сержа Саргсяна. Варта адзначыць, што, калі Пашыняна арыштавалі, з трыбуны мітынгу пратэстоўцамі кіравала ягоная жонка.

Пратэсты ў Арменіі былі падкрэслена мірнымі і негвалтоўнымі.

У сваім выступе 23 красавіка Пашынян падкрэсліў, што ў армянскай аксамітнай, бяскроўнай рэвалюцыі няма ніякага геапалітычнага кантэксту.

Арменія абапіраецца на Расію, будучы аточаная з трох бакоў мусульманскімі краінамі і знаходзячыся ў стане фактычнай вайны з Азербайджанам, блізкім саюзнікам Турцыі.

ЗША заявілі пра гатоўнасць працаваць з новым урадам.

Расійскія СМІ пра падзеі ў Ерэване паведамляюць мінімальна.

Апытанка

Каментары24

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць