Усяго патроху66

Шукаюць беларуса, які ні разу не быў за мяжой, каб адправіць яго ў Грузію

Нядаўна ў інтэрнэце з'явіўся сэрвіс вишлист.бел: на сайце збіраюць самыя папулярныя мары і шукаюць тых, хто іх можа выканаць. Проста зараз блогер і фатограф Максім Пушкін, у якога ў твітары 188 тысяч чытачоў, абірае беларуса, які ні разу не быў за мяжой, каб разам з «Баржомі» ажыццявіць яго мару і адправіцца ў Грузію.

Каб упершыню выехаць за мяжу ў сярэдзіне траўня, неабходна запоўніць ў інтэрнэце анкету і напісаць невялікі ліст пра сваю мару. Блогер абяцае прачытаць усе мэйлы і выбраць самы шчыры і пераканаўчы.

Акрамя таго, любы паўналетні беларус можа на сайце падзяліцца ўсім спісам сваіх жаданняў — менавіта так з англійскай перакладаецца wishlist. Сэрвіс ужо знайшоў тых, хто ўвасобіць некаторыя з іх. Так, спартсменка Аліна Талай паабяцала пазнаёміць некалькі мінчан са сваім «Харлеем» і дапамагчы ім патрапіць у калону, якая адкрые мотасезон у гэтыя выходныя. Нехта зрабіў сваю першую татуіроўку, дзякуючы сайту, камусьці пашанцавала зрабіць на самалёце пятлю, нехта ператварыўся ў яркую бландзінку пасля наведвання салона Top Colors, у якім «мяняюць колер» усе мінскія знакамітасці.

Стваральнікі незвычайнай інтэрнэт-платформы кажуць, што ў аснове іх сэрвісу — ідэі папулярных міжнародных праектаў. Людзі па ўсім свеце складаюць спісы вялікіх і маленькіх спраў, якія яны абавязкова хацелі б паспець за жыццё. Як правіла, большасць запісаных або агучаных жаданняў аказваецца цалкам здзяйсняльнай. У цэнтры Мінска на сцяне дома з'явілася велізарная грыфельная дошка, на якой кожны можа пакінуць запіс, а таксама запрацаваў сэрвіс у інтэрнэце.

«Наша платформа задумана так, каб матываваць і натхняць беларусаў выконваць свае даўнія мары. Мы хацелі паказаць, як проста спрабаваць новае кожны дзень — дастаткова сказаць сабе «Руш!», — кажа Кацярына Кілбас, прадстаўнік «Баржомі» і арганізатар праекта. — Ужо ёсць тыя, хто гатовы рэалізаваць пяць першых папулярных жаданняў, яшчэ столькі ж мы плануем знайсці на працягу найбліжэйшых тыдняў. У стварэнні агульнага «Вішліста «Баржомі» можа паўдзельнічаць кожны, прапанаваўшы свой спіс спраў, якія трэба паспець зрабіць у жыцці».

Для таго, каб патрапіць у лік удзельнікаў праекта, трэба перайсці на сайт вишлист.бел і запоўніць свой персанальны «вішліст». На сайце ёсць нават такая функцыя, як «напамін»: можна выбраць прамежак часу, калі на пошту прыйдзе пісьмо і нагадае пра самае важнае, — ад 1 года да 10 гадоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч21

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч21

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць