Свет

Памерла праграмістка, якая ў свой час уратавала амерыканскую экспедыцыю на Месяц

У Кембрыджы ва ўзросце 90 гадоў памерла амерыканская праграмістка Маргарэт Гамільтан, якая разам са сваёй камандай распрацавала праграмнае забеспячэнне для пілатаваных місій «Апалон». Яе код дапамог прадухіліць зрыў гістарычнай высадкі на Месяц у 1969 годзе, піша Bild.

20 ліпеня 1969 года, калі астранаўты Ніл Армстранг і Баз Олдрын зніжаліся на месячным модулі «Ігл» да паверхні Месяца, бартавы камп’ютар нечакана пачаў падаваць сігналы трывогі з кодамі 1201 і 1202. Сістэма была перагружаная, і ўзнікла пагроза, што пасадку давядзецца сарваць.

Аднак праграма, распрацаваная камандай Гамільтан, умела расстаўляць прыярытэты: яна адключала другарадныя задачы і працягвала выконваць найбольш важныя аперацыі. Дзякуючы гэтаму камп’ютар справіўся з перагрузкай, а цэнтр кіравання палётамі дазволіў працягнуць пасадку.

Гамільтан кіравала распрацоўкай бартавога праграмнага забеспячэння ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Над праграмамі для місій «Апалон» працавалі больш за 400 чалавек. У 1960‑я гады праграмаванне заставалася пераважна мужчынскай сферай, але Гамільтан стала адной з ключавых фігур праекта.

У 2016 годзе прэзідэнт ЗША Барак Абама ўзнагародзіў яе Прэзідэнцкім медалём Свабоды — найвышэйшай цывільнай узнагародай краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа88

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць