Сапёры з Рэчыцы знайшлі ў Калінкавіцкім раёне 12 нямецкіх процітанкавых мін і два снарады, якія былі вывезены і знішчаны на бяспечнай адлегласці, піша газета «Калінкавіцкія навіны».

Падчас вайны тут праходзілі жорсткія баі — наступалі падраздзяленні 61-й арміі генерала Бялова. Непасрэдна на гэтым участку наступала 356-я стралковая дывізія і 68-я танкавая брыгада. Менавіта супраць баявых машын гэтай брыгады і была арганізавана мінная загарода.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары