Усяго патроху4141

Засталося тры дні, каб запісацца на Летнюю школу Руху «За свабоду» — выкладаюць Арлоў, Чалы, Фядута

Да 6 чэрвеня яшчэ можна падаць заяўку на ўдзел у Летняй школе руху «За свабоду» «Месца Беларусі ў Еўропе», што пройдзе з 25 па 30 ліпеня.

Сёлета ўпершыню Рух «За Свабоду» прадстаўляе двухузроўневую праграму. Першы этап — гэта тры рэгіянальныя школы ў Беларусі. Першая з гэтай серыі школа пройдзе ў Мінску ў пачатку ліпеня, яшчэ дзве — у абласных цэнтрах на захадзе і ўсходзе Беларусі.

Навучанне будзе падзелена на чатыры блокі: палітыка, эканоміка, гісторыя і культура. Выкладаюць у школе ў прыватнасці эканаміст Сяргей Чалы, гісторык Уладзімір Арлоў, палітолаг Рыгор Астапеня, паэтэса Валярына Кустава, палітолаг Аляксандр Фядута.

Найлепшыя ўдзельнікі рэгіянальных школ паедуць у Варшаву. Там адбудуцца сустрэчы з дэпутатамі сейма Польшчы, прадстаўнікамі польскага мясцовага самакіравання, вядомымі замежнымі экспертамі.

Навучанне ў Школе Руху «За Свабоду» хіба найбольш цікава будзе тым, хто імкнецца заставацца «ў трэндзе» еўрапейскіх тэндэнцый і хоча арыентавацца ў шляхах развіцця Беларусі. Студэнты даведаюцца, як Беларусі і беларусам «заваяваць» Еўропу, як нашу краіну бачаць суседзі, у чым нашы плюсы, мінусы і адметнасць.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 6 чэрвеня ўключна, адно з пытанняў якой гучыць так: «У чым адметнасць Беларусі». На падставе гэтай інфармацыі будзе праведзены конкурсны адбор, вынікі якога будуць абвешчаны да 10 чэрвеня.

Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання (для ўсіх узроўняў школ) і дапамогу ў візавай падтрымцы.

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 год.

Месцаў засталося небагата, таму калі ёсць жаданне, варта прыспешыцца.

Поспехаў!

Каментары41

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў2

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Вадохрышчам і пажадаў поспехаў на выбарах4

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне20

Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе10

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню3

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі26

Аляксей Протас стаў першай зоркай матча «Вашынгтона»1

Вучоныя адкрылі новы тып дыназаўра, падобнага да Т-Рэкса, які лічыўся страчаным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў2

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →