Усяго патроху11

16 чэрвеня — вандроўка па Нарачанскім краі з пікніком

Экскурсія «Зачараванне Нарачанскага краю» правядзе Вас у найпрыгажэйшы рэгіён Беларусі — ваколіцы возера Нарач і Блакітных азёраў, сапраўдны дыямент нашага краю.

Акрамя прыродных цудаў, вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з мясцовымі помнікамі гісторыі і архітэктуры: храмамі, сядзібамі, 300-гадовым кляштарам, гарой Стэфана Баторыя.

Пасярод лесу ў маляўнічым кутку між трох азёр — Мястра, Нарач і Белае — размясціўся ўнікальны ландшафтны аб'ект: Аптэкарскі сад. Тут можна адпачыць і целам, і душой. У Аптэкарскім садзе ў выглядзе тэматычных кветнікаў, раслінных арт-аб'ектаў прадстаўлена больш за 200 відаў раслін.

Адным з найпрыгажэйшых месцаў Нарачанскага краю з'яўляецца вёска Засвір. Тут, у ціхім кутку, тры стагоддзі таму айцы кармеліты заснавалі старажытны касцёл і кляштар. Да храмавага будынка прымыкае парк, у якім захаваліся 300-гадовыя дубы. Побач — старая сядзіба і магіла нямецкіх салдатаў Першай Сусветнай вайны.

Недалёка ад Засвіры не менш цікавае мястэчка, Свір, з гарой Стэфана Баторыя, з якой адкрываецца панарама на аднайменнае возера - самае доўгае ў Беларусі. Менавіта тут планаваўся легендарны паход слаўнага караля Стэфана на Полацк у 1579 годзе.

У Шэметаве можна пабачыць касцёл з унікальнымі вітражамі, а таксама манументальныя пабудовы - фрагменты старадаўняй сядзібы Скірмунтаў.

І на завяршэнне экскурсійнага маршруту ўдзельнікаў чакае шпацыр па экалагічнай сцежцы Блакітных азёр, дзівоснага кутка беларускай прыроды. Можна будзе пабачыць некалькі ўнікальных азёр рэгіёна, падняцца на назіральную вежу і палюбавацца мясцовым ландшафтам. На беразе азёр Глубля або Глубелька, дзе ёсць стаянкі, будзе магчымасць зладзіць невялікі пікнік.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў вандроўку па найпрыгажэйшых мясцінах Беларусі можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда21

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Уласніка мануфактуры «Наш алей» знайшлі жывым1

«Разбярыцеся і пасадзіце. І міністра туды». Лукашэнка даў разнос сваім прызначэнцам за спляжаныя ўгнаенні7

У Расіі скончыў жыццё самагубствам палітзняволены мастак2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда21

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць