Грамадства77

Правакатару Мацвею Бяляю, які вярнуўся ў Беларусь, прызначылі прымусовае лячэнне

Мужчыну затрымалі ў межах крымінальнай справы.

Год таму прапагандысты сцвярджалі, што актывіст Мацвей Бяляй быў дэпартаваны з Літвы ў Беларусь, пасля чаго быў затрыманы.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», мужчыну затрымалі ў межах крымінальнай справы, але пасля таго, як ён сам вярнуўся ў Беларусь. Паводле шэрагу палітычных артыкулаў яму прызначылі прымусовае лячэнне.

Паводле версіі абвінавачвання, 3 сакавіка 2021 года Бяляй нанёс удар малатком па дзвярах Дома ўрада, пасля чаго быў затрыманы. Праз тры месяцы суд прызначыў яму прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Пазней мужчына апынуўся ў Літве і сцвярджаў, што нібыта здолеў уцячы з установы.

У ноч на 20 красавіка 2023 года ён закінуў самаробную запальную прыладу на тэрыторыю пасольства Беларусі ў Вільні.

Яго арыштавалі, пазней прысудзілі 11 месяцаў зняволення, якія ён адбыў падчас чакання суда. Пасля гэтага ён пакінуў Літву і жыў у розных краінах ЕС, у тым ліку спрабаваў атрымаць прытулак у Германіі, але атрымаў адмову.

Да 8 сакавіка 2025 года Бяляй актыўна вёў сацыяльныя сеткі, пасля чаго знік з публічнай прасторы. Неўзабаве ягонае імя знікла з базы вышуку Беларусі і Расіі. Прапагандысты сцвярджалі, што ён быў дэпартаваны з Літвы ў Беларусь. Але, як стала вядома праваабаронцам «Вясны», ён сам прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь. 10 сакавіка 2025 года Бяляй быў затрыманы ў Беларусі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго яшчэ ў 2023 годзе, калі ён быў у эміграцыі.

Восенню 2025 года адбыўся суд. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 4 арт. 16 арт. 341 КК (падбухторванне да псавання маёмасці або апаганьвання будынкаў), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

У выніку суд Барысаўскага раёна прызначыў яму прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым наглядам. 

Каментары7

  • Не галасі
    15.04.2026
    Неверагодныя, у іх аўтары пашпарту Новай Беларусі - гэта не правакатары, а тыя хто кідае сілавы выклік Лукашэнку - правакатары. Ім гэты статус-кво вельмі камфортны. 30 гадоў "празмагаліся" - не перашкаджайце яшчэ 30 новаму пакаленню карміцца.
  • Ну, што, Германія?
    15.04.2026
    Адмовілі ў прытулку - чалавек сеў... Еўропа...
  • Як 2х2
    15.04.2026
    Пакуль Еўропе будуць не патрэбныя беларусы і расіяне да тых пор і будуць там дыктатары.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць