Грамадства

Гарадзкія ўлады Менску змагаюцца зь неарганізаваным вулічным гандлем

У Менску супрацоўнікі праваахоўных органаў і прадстаўнікі гарадзкой улады распачалі кантрольныя праверкі неарганізаванага вулічнага гандлю. Паводле афіцыйных паведамленьняў, сотні гандляроў папярэджаныя, дзесяткі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.

Гаспадарчую дробязь, прадукты, цыгарэты й кветкі бабулькі зазвычай прадаюць каля станцыяў мэтро, на прыпынках грамадзкага транспарту, каля гастраномаў. Зараз у гэтых месцах амаль пуста. Чаму гарадзкія ўлады забараняюць такі дробны «бізнэс», гаворыць начальнік управы гандлю Менгарвыканкаму Аляксандр Лукашэвіч.

(Лукашэвіч: ) «Гэта нэгатыўная зьява з усіх бакоў: абарона правоў спажыўцоў, якасьць тавару, санітарныя нормы, падатковае абкладаньне й гэтак далей».

Паводле спадара Лукашэвіча, для тых, хто хоча гандляваць, у Менску дзейнічаюць 36 гандлёвых цэнтраў і 20 рынкаў. Аднак многія людзі пэнсійнага веку не жадаюць туды ісьці. Па завяршэньні чарговай кампаніі забаронаў гандляркі ізноў займаюць свае звыклыя месцы на вуліцах. Гаворыць адна зь іх.

(Бабця: ) «Вось я прадаю шкарпэткі, шапачкі, вяжу й прадаю. Проста гэта лішнія рэчы».

(Карэспандэнтка: ) «Але чаму каля станцыі мэтро?»

(Бабця: ) «Можна й на рынак схадзіць, але там дрэнна купляюць. Вы ж бачыце – усе кіёскі, ларкі на прыпынках стаяць».

Дык ці патрэбны вулічны гандаль? Вось што адказваюць мінакі ля стыхійных рынкаў.

(Спадар: ) «Я ня супраць таго, каб гандлявалі, я супраць таго, што пакідаюць шмат сьмецьця».

(Спадарыня: ) «Брыдка глядзець, як яны і каўбасу, і сала, і іншыя прадукты з-пад ног прадаюць. І я не разумею, як людзі гэта бяруць, гэта ж нашае здароўе».

(Спадарыня: ) «Вы ведаеце, мне шкада гэтых бабулек. У многіх пэнсія невялікая, можа для іх гэта хоць нейкая падпрацоўка. Я хацела, каб яны нейкія свае лішкі ўсё ж рэалізавалі».

(Спадарыня: ) «Няхай людзі гандлююць, гэта ж чалавек ня ўкраў, гэта ж сваёю працаю чалавек зарабляе. Няхай чалавек прадае й агуркі, і шчаўе, і усім удачы ў гэтым».

Гаварылі менскія мінакі. Эканаміст і палітык Яраслаў Раманчук заяўляе, што захады праваахоўных органаў, якія гвалтам спрабуюць вырашыць праблему, малаэфэктыўная кампанейшчына.

(Раманчук: ) «Безумоўна, трэба ўсім падпарадкоўвацца нейкім правілам гандлю. Але гэтыя бабці, якія проста зарабляюць сабе на жыцьцё, не зьяўляюцца крыніцай нейкай небясьпекі для нашай краіны. Ну, міліцыя бярэцца за тое, што надае ёй іміджу змагара за парадак, які ёсьць у краіне. Яна проста закрывае вочы на тыя праблемы й хібы, якія існуюць у нашым гандлі, у нашай эканоміцы, у тым, каб зрабіць яе па-сапраўднаму канкурэнтнай».

Радыё Свабода

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней4

Сёння было вызвалена 14 палітвязняў25

Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата21

Карбалевіч адказаў, хто з атачэння Лукашэнкі мог бы яго замяніць і чаму не верыць у пераемніка Колю7

У Лідзе мужчына таемна здымаў на тэлефон пад сукенкай у жанчыны8

Зяленскі паказаў журналістам фатаграфіі і пашпарты расіянаў, чые целы былі перададзены Украіне як парэшткі ўкраінскіх салдат6

Лукашэнка — Келагу: Шуму вы нарабілі сваім прыездам19

Вячорка пра канфлікт з яго ўдзелам на Сходзе неабыякавых: Гэта паказвае саміх удзельнікаў, яны самі запрасілі мяне40

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране32

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць