У 44-гадовага мужчыны з двара зніклі старая бочка і іншыя недарагія сельскагаспадарчыя рэчы. Гаспадар вырашыў правучыць злодзея, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
«Ён прымусіў 39-гадовага аднавяскоўца сесці ў свой аўтамабіль, вывез яго ў лес і прымусіў распрануцца, пасля чаго прывязаў да дрэва», — распавялі ў міліцыі.
Вызваліцца пацярпеламу атрымалася толькі праз некалькі гадзін.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары